wd wp Пошук:

Францішак Гжымала

Францішак Гжымала (польск.: Franciszek Grzymała; 14 лютага 1696, Беларусь — 6 студзеня 1766, Вільня) — святар, педагог.

Уступіў у Таварыства Ісуса 9 жніўня 1711 г. у Вільні. У 1720 г. высвечаны на ксяндза. У Віленскай акадэміі быў прафесарам этыкі (1725—1728) і прэфектам школ (1729—1730, 1734—1735). Прэфект школ у Варшаве (1730—1731). Прыдворны місіянер віленскага епіскапа Міхала Яна Зянковіча (1731—1734), суперыёр у Драгічыне (1736—1737), місіянер у Ваўкавыску (1740—1741). Узначальваў калегіумы ў Гродна (1737—1740, 1743—1746), Навагрудку (1748—1752) і Полацку (1752—1756). Віцэ-рэктар (1747—1748) і рэктар (1758—1763) Дому ІІІ прабацыі ў Вільні[1].

Зноскі

  1. Grzebień, L. (Ed.), Encyklopedia Wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy, 1996.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1696 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэктары Полацкага езуіцкага калегіума
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Выкладчыкі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Памерлі ў Вільнюсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Беларусі
Катэгорыя·Езуіты Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1766 годзе
Катэгорыя·Памерлі 6 студзеня
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар