wd wp Пошук:

Франсуа дэ Гіз

Франсуа I Латарынгскі (фр.: François I le Balafré de Lorraine, duc de Guise; 17 лютага 1519, Бар-ле-Дзюк — 24 лютага 1563, Арлеан) — 2-і герцаг дэ Гіз (1550—1563), граф, затым герцаг Амальскі і Пэр Францыі, маркіз дэ Маен, барон, затым прынц дэ Жуанвіль, вялікі камергер і вялікі лоўчы Францыі. Французскі ваенны і дзяржаўны дзеяч часоў Рэлігійных войнаў у Францыі, старэйшы сын Клода I (20 кастрычнка 1496 — 12 красавіка 1550), герцага дэ Гіза, і Антуанеты дэ Бурбон-Вандом (1493—1583).

Сям’я Франсуа Гіза

Жонка: (з 29 красавіка 1548[8]) Ганна д’Эстэ (15311607), графіня дэ Жызор, дачка Эркале II д’Эстэ, герцага Ферары, Мадэны і Рэджыё і Рэнэ Французскай, дачцы караля Людовіка XII. Мелі 7 дзяцей:

Біяграфія

Франсуа ўславіўся ў 1552 годзе абаронай Меца супраць 60000 арміі імператара Карла V, выратаваў гонар французскай зброі ў бітве пры Рэнці (1554), ваяваў у 1556—1557 гг. у Італіі, адняў у 1558 г. у англічан Кале пасля двухсотгадовага валадарства і ўзяў Тыянвіль.

Пры слабым каралю Францыску II, жанатым на яго пляменніцы, Марыі Сцюарт, Гіз, разам з братам, Шарлем Гізам, кардыналам Латарынгскім, забраў у свае рукі ўсю ўладу ў Францыі. З фанатычнай лютасцю Гіз пераследваў пратэстантаў і знішчыў амбуазскую змову, прычым узяў у палон прынца Кандэ.

Пасля смерці Францыска II, якая настала ў 1560 годзе, Гіз утварыў трыумвірат з канетаблем Манмарансі і маршалам Сент-Андрэ, да якога затым далучыўся Антуан, кароль Наварскі. У сакавіку 1562 года Гіз уладкаваў масавае вынішчэнне пратэстантаў у Васі. З прычыны гэтай разні пачалася Першая гугеноцкая вайна, у якой спачатку поспех Гізу спрыяў: ён узяў Руан, разбіў гугенотаў пры Дро ў 1562 годзе, але пры аблозе Арлеана быў здрадліва застрэлены гугенотам Пальтро дэ Меры. Пасля яго сын, Генрых I, адзін з арганізатараў Варфаламееўскай ночы, адпомсціў за забойства бацькі, знішчыўшы главу гугенотаў, Гаспара дэ Каліньі.

Літаратура

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  2. Bibliothèque nationale de France François de Lorraine Guise // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
  3. 1 2 3 4 5 6 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 11 студзеня 2016.
  4. Frans av Guise // Store norske leksikon — 1978. — ISSN 2464-1480
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  6. 1 2 3 4 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine6.html Праверана 15 студзеня 2016.
  7. 1 2 3 Lundy D. R. The Peerage
  8. па іншых даных — 4 снежня 1548
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Герцагстве Латарынгія
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1519 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 17 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Арлеане
Катэгорыя·Герцагі дэ Гіз
Катэгорыя·Пэры Францыі
Катэгорыя·Удзельнікі Рэлігійных войн: Каталікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Гізы
Катэгорыя·Памерлі ў 1563 годзе
Катэгорыя·Памерлі 24 лютага
Катэгорыя·Вялікія камергеры Францыі