wd wp Пошук:

Франсуа Куперэн

Франсуа́ Куперэ́н (фр.: François Couperin; 10 лістапада 1668, Парыж — 11 верасня 1733, там жа) — французскі кампазітар, арганіст і клавесініст. Адзін з найбольш значных прадстаўнікоў вядомай французскай дынастыі Куперэнаў, якая налічвала некалькі пакаленняў музыкантаў.

Біяграфічныя звесткі

Музыкай пачаў займацца пад кіраўніцтвам бацькі, Шарля Куперэна, і пасля яго смерці заняў месца арганіста ў парыжскай царкве Сен-Жэрвэ. Дасягнуўшы вялікіх поспехаў, Куперэн праз некалькі гадоў атрымаў месца прыдворнага арганіста, а яшчэ праз некаторы час — таксама прыдворнага клавесініста. У 1730 годзе выйшаў у адстаўку, перадаўшы сваё месца дачцы, Маргарыце-Антуанэце.

Творчасць

Асноўныя сачыненні Куперэна напісаны для клавесіна — больш 250 п’ес рознага характару, якім аўтар даваў праграмныя загалоўкі: «Матылькі», «Жняцы», «Вернасць», «Вятракі» і інш. Стыль гэтых сачыненняў адрозніваўся лёгкасцю, вытанчанасцю і выразнасцю, і яны хутка атрымалі велізарную вядомасць не толькі ў Францыі, але і за мяжой. За выбітнае выканальніцкае і кампазітарскае майстэрства сучаснікі звалі музыканта «вялікі Куперэн». Пяру кампазітара належаць шэраг аркестравых сачыненняў (у тым ліку «Каралеўскія канцэрты»), трыа-санаты, імшы, сачыненні для органа і іншыя творы. Куперэн таксама з’яўляецца аўтарам шэрагу тэарэтычных прац і трактата «Мастацтва ігры на клавесіне».

Зноскі

Спасылкі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Ракако
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1668 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Арганісты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 11 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў 1733 годзе
Катэгорыя·Кампазітары Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 лістапада