wd wp Пошук:

Франсуа Клуэ

Франсуа Клуэ (фр.: François Clouet; каля 1510, г. Тур, Францыя — 22 верасня 1572) — французскі жывапісец эпохі Адраджэння.

Біяграфічныя звесткі

Сын і вучань Жана Клуэ Малодшага. Зазнаў уплывы Ганса Гольбейна Малодшага. 3 1540 прыдворны мастак Францыска I і яго пераемнікаў. Працаваў у Парыжы. Рабіў пераважна партрэты, таксама жанравыя кампазіцыі.

Творчасць

«Жанчына купаецца» (партрэт Дыяны Пуацье), каля 1571

Творам уласцівы насычанасць каларыту, яскравасць характарыстык, якая спалучаецца з рэпрэзентатыўнасцю. Прайшоў значны шлях у распрацоўцы рэалістычнага псіхалагічнага партрэта. У яго творах можна ўбачыць уплывы работ Жана Клуэ, прыёмы пісьма італьянскіх мастакоў, асабліва тых, якія працавалі ў той час у Францыі. Але, нягледзячы на гэта, жывапісец захаваў свой індывідуальны почырк, выпрацаваў уласную манеру.

Аўтар партрэта аптэкара П. Кюта (1562), карціны «Жанчына купаецца» (каля 1571); яму прыпісваюць партрэты Генрыха II (1559), Карла IX (1561), карціну «Купанне Дыяны» (каля 1550—60) Лізаветы Аўстрыйскай (каля 1571) і іншыя партрэтныя малюнкі. У партрэтах Карла IX, Лізаветы Аўстрыйскай халаднаватая стрыманасць суседнічае з праўдзівай перадачай знешніх рыс мадэлі.

Франсуа Клуэ часта рабіў падрыхтоўчыя малюнкі для жывапісных работ. Па закончанасці і дакладнасці выяўлення натуры яны набылі цалкам самастойнае мастацкае значэнне. Увага майстра засяроджвалася на тонкай і цвярозай фіксацыі індывідуальных якасцей мадэлі. Малюнкі выконваліся алоўкам і падфарбоўваліся сангінай ці пастэллю.

Зноскі

  1. http://www.artcyclopedia.com/artists/clouet_francois.html
  2. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. François Clouet // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. François Clouet // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 25 кастрычніка 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Памерлі ў 1572 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1510 годзе
Катэгорыя·Памерлі 22 верасня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Туры
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных