wd wp Пошук:

Жан Клуэ

Жан Клуэ Малодшы (Jean Clouet; 1485(?), вобл. Фландрыя1541) — французскі жывапісец-партрэтыст эпохі Адраджэння. Бацька Франсуа Клуэ.

Біяграфічныя звесткі

Вучыўся ў свайго бацькі Жана Клуэ Старэйшага. Прыдворны мастак Францыска I (з 1516). У 1521—25 у г. Тур (Францыя), пазней у Парыжы.

Творчасць

Творы вызначаюцца мініяцюрнай дакладнасцю выканання, яркімі і чыстымі тонамі, характарнасцю вобразаў з некаторай аднастайнасцю ўрачыста застылых поз. Творы Жана Клуэ былі ў значнай ступені арыентаваны на нідэрландскія традыцыі, а таксама на дасягненні Ганса Гольбейна Малодшага. Гэта добра бачна ў партрэтах дафіна Францыска (каля 1519), герцага Клода Гіза (каля 1525), Шарлоты Французскай (каля 1520), але асабліва Францыска I (каля 1525). У выяве караля знайшло спалучэнне імкненне да аб’ектыўнай дакладнасці, характарнасці і пышнай дэкаратыўнасці, што дазволіла не толькі выразна паказаць мадэль, але і адлюстраваць эпоху. Мастаку таксама прыпісваюць аўтарства партрэтаў Людовіка Клеўскага, графа Неверскага (каля 1519), пані Канапель (каля 1523), Луі дэ Клеў (1530), Францыска I на кані (1540) і інш. Малюнкі строгія паводле графічнай манеры.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Jean Clouet — 2009.
  3. RKDartists Праверана 27 жніўня 2017.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1480 годзе
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Памерлі ў 1541 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы