wd wp Пошук:

Франсуа-Жазеф Навез

Франсуа-Жазеф Навез (фр.: François-Joseph Navez; 16 лістапада 1787, Шарлеруа - 12 кастрычніка 1869, Брусель) - бельгійскі мастак.

Навез у сваёй творчасці прытрымліваўся неакласічнага напрамку ў жывапісе. Вучыўся спачатку ў П’ера Франсуа ў Бруселі, а затым у Парыжы ў Жака-Луі Давіда. У 1810 годзе, сумесна з іншымі бельгійскімі мастакамі, засноўвае Таварыства аматараў жывапісу. У 1817-1822 гадах здзяйсняе падарожжа па Італіі, у гэты перыяд сваёй творчасці знаходзіцца пад уплывам жывапісу Энгра.

У 1835-1862 гадах Навез - дырэктар Каралеўскай Акадэміі вытанчаных мастацтваў у Бруселі. Быў настаўнікам такіх мастакоў, як Жан-Франсуа Партэль, Фані Гіфс, Альфрэд Стывенс. Навез атрымаў прызнанне як цудоўны партрэтыст, пісаў таксама карціны на міфалагічныя і гістарычныя тэмы.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 François Joseph Navez

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Памерлі 12 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі-партрэтысты Бельгіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1869 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шарлеруа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1787 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Бруселі
Катэгорыя·Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Пахаваныя на Лакенскіх могілках