wd wp Пошук:

Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ

Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ (ням.: Goethe-Universität Frankfurt am Main) — універсітэт у Франкфурце-на-Майне. Быў заснаваны ў 1912 і адкрыты ў 1914 годзе. Франкфурцкі ўніверсітэт імя Гётэ ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых унівесітэтаў Германіі па колькасці навучэнцаў. Тут вучацца больш за 43.000 студэнтаў. Больш за 500 прафесараў займаюцца выкладаннем і даследваннямі. 16 факультэтаў прапануюць 170 вучэбных спецыяльнасцей.

Месцазнаходжанне

Універсітэт мае 4 кампусы:

Кампус Бокенхайм спыніць сваю дзейнасць да 2017 года. Факультэты, размешчаныя там зараз, будуць перанесены ў Рыдберг і Вестэнд.

Факультэты

Універсітэт мае наступныя 16 факультэтаў:

  • юрыдычны
  • эканамічны
  • грамадскіх навук
  • педагагічны
  • псіхалогіі і спартыўных навук
  • евангелічнай тэалогіі
  • каталіцкай тэалогіі
  • філасофска-гістарычны
  • мовазнаўства і культуроведения
  • новай філалогіі
  • геолага-геаграфічны
  • інфарматыкі і матэматыкі
  • фізічны
  • біяхіміі, хіміі і фармацэўтыкі
  • біялагічны
  • медыцынскі

Гісторыя

У час свайго заснавання Франкфурцкі ўніверсітэт быў першым унівесітэтам Германіі, які поўнасцю фінансаваўся на прыватныя сродкі. Дзякуючы актыўнай падтрымцы обербургамістра Франца Адзікеса, прамыслоўцы Вільгельма Мертана і ахвяраванням грамадзян (было сабрана каля 14 мільёнаў залатых марак), у 1914 годзе кайзер Фрыдрых Вільгельм II дазволіў адкрыццё ўніверсітэту. У сваім першым зімнім семестры 1914/1915 універсітэт меў 50 прафесараў і 618 студэнтаў (з іх сто жанчын).

Нароўні з Берлінскім унівесітэтам Франкфурцкі ўніверсітэт меў найлепшае фінансаванне сярод усіх універсітэтаў у Германіі. Тут было арганізавана сучаснае выкладанне, заснавальнікам было важна, каб у дадатак да традыцыйных прадметаў выкладаліся новыя дысцыпліны практычнай накіраванасці. Прыродазнаўчыя дысцыпліны атрымалі адмысловы факультэт і не з’яўляліся, як гэта было звычайна ў той час, часткай філасофскага факультэту. Таксама тут быў адкрыты першы факультэт эканамічных і сацыяльных навук у Германіі. Шмат інстытутаў з’яўляліся часткай універсітэта, напрыклад, Інстытут сацыяльных даследаванняў, Акадэмія працы, Інстытут культурнай марфалогіі.

З 1932 года універсітэт носіць імя Гётэ.

Неўзабаве пасля прыходу Гітлера да ўлады, нацысты выгналі ўсіх яўрэйскіх і палітычна неблаганадзейных навукоўцаў і студэнтаў з універсітэтаў. Франкфурцкі ўніверсітэт гэта кранула асабліва моцна: 100 яўрэйскіх навукоўцаў страцілі магчымасць выкладаць ўвесну 1933 года, траціне ўсіх прафесараў давялося пакінуць універсітэт. Яшчэ 16 выкладчыкаў былі звольнены па палітычных прычынах.

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны і аднаўлення разбураных будынкаў, універстэт быў зноў адкрыты ў лютым 1946 г.

Вядомыя студэнты

Нобелеўскія лаўрэаты

Наступным вучоным, якія вучыліся, даследавалі або выкладалі ва Універсітэце імя Гётэ, была прысуджана Нобелеўская прэмія:

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1912 годзе