wd wp Пошук:

Форум Аўгуста

Форум Аўгуста

Форум Аўгуста (лац.: Forum Augusti) — другі з чатырох імператарскіх форумаў Рыма (125 м у даўжыню і шырынёй 118 м).

Форум быў пабудаваны па заказу імператара Актавіяна Аўгуста. Самым важным збудаваннем форума стаў храм, прысвечаны Марсу Мсціўцу (лац.: Mars Ultor); асвячоны у 2 г. н.э. Храм быў пабудаваны з карарскага мармуру і па плане быў падобны да храма Венеры-Прамаці на форуме Юлія Цэзара; у цэнтры знаходзілася статуя Марса, якую атачалі статуі Венеры і абагаўлёнага Цэзара. Таксама там захоўваўся меч Цэзара і сцягі пераможаных парфян.

Форум служыў для ўсхвалення імператара, які аднавіў старыя традыцыі. З гэтай мэтай у паўкруглых нішах (экседрах) былі выстаўлены статуі Энея, які нясе свайго бацьку на плячах, і Ромула, паводле падання сына Марса, а таксама статуі важных дзеячаў рэспублікі (summi viri). На пастаменце кожнай статуі была адлюстравана інфармацыя пра жыццё і дзеянні гэтага чалавека (Elogium). У цэнтры плошчы перад храмам знаходзілася статуя Аўгуста на калясніцы.

На сённяшні дзень захавалася толькі частка форума Аўгуста: некалькі калон храма і лесвіца; калекцыя артэфактаў, а таксама частка паўкруглай нішы (экседра) з Форума Аўгуста знаходзяцца ў Casa dei Cavalieri di Rodi (Дом рыцараў Родаса). Пры Мусаліні пярэднюю частку форума перабудавалі ў Віа дэі Форы Імперыялі; археалагічныя даследаванні пры гэтым не праводзіліся.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з невядомымі параметрамі шаблона Славутасць
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Імператарскія форумы Рыма