Храм Марса-Мсціўца — руіны храма на форуме Аўгуста ў Рыме.
Форум і храм былі асвячоны ў 2 годзе да н.э. Храм знаходзіўся ў цэнтры форума, на подыуме і першапачаткова задумваўся як напамін пра бітву пры Філіпах[1], па заканчэнні прац служыў сімвалам прымірэння імператара з сенатам.
Храм быў багата ўпрыгожаны белым карарскім мармурам і 8 калонамі карынфскага ордара. У апсідзе захоўваліся культавыя статуі Марса, Венеры і Ромы, Фартуны і Ромула. У экседрах знаходзіліся статуі і бюсты вайскаводаў, цароў, міфалагічных фігур і паэтаў. Магчыма, перад храмам размяшчалася квадрыга, якая сімвалізавала трыумф Аўгуста.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме храм Марса-Мсціўца
Рэканструкцыя храма(англ.)