wd wp Пошук:

Храм Венеры-Прамаці

Храм Венеры-Прамаці

Храм Венеры Прамаці — храм, які некалі знаходзіўся на форуме Цэзара ў Рыме.

Фасад храма быў упрыгожаны 8 калонамі, да нашых дзён захаваліся толькі тры калоны і подыум. Храм быў збудаваны Юліем Цэзарам у 46 годзе да н.э. у знак удзячнасці Венеры (лац.: Venus Genetrix), таксама багіні хатняга ачага і мацярынства, за тое, што яна прывяла Цэзара да перамогі ў Фарсале над Пампеям.

У храме знаходзіліся статуі Цэзара, Клеапатры і Венеры, якая лічылася маці Энея і прамаці роду Юліяў. Пазней храм быў перабудаваны Даміцыянам і адноўлены Траянам у 113 годзе.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма
Катэгорыя·Імператарскія форумы Рыма