wd wp Пошук:

Форум Цэзара

Руіны храма Венеры-прамаці на Форуме Цэзара

Форум Цэзара (лац.: Forum Cæsari, таксама Forum Iulium) — першы з імператарскіх форумаў Рыма. Цэзар даручыў Цыцэрону ў 54 годзе да н.э. купіць участак зямлі на суму 60 — 100 мільёнаў сестэрцыяў. На гэтым участку Гаем Юліем Цэзарам у 54 — 46 гадах да н.э. быў пабудаваны новы форум як пашырэнне Рымскага Форума. У паўночнай частцы форума размяшчаліся храм Венеры-Прамаці (Venus Genetrix) і Сярэбраная базіліка (basilica Argentaria), свайго роду антычная біржа. Уздоўж Clivus Argentarius захаваліся руіны крам і майстэрняў часоў кіравання Адрыяна. У антычных крыніцах гаворыцца таксама пра велічную конную статую Цэзара і статуі Клеапатры з пазалочанай бронзы. У II стагоддзі пры імператары Траяне форум цалкам перабудавалі, а пасля пажару ў 283 годзе пры Дыяклетыяне адбудавалі нанова.

Форум займаў тэрыторыю 170 на 75 м, сёння знаходзіцца часткова пад скверам і Віа дэі Форы Імперыялі. У наш час форум уяўляе сабой прамавугольную плошчу, якую з трох бакоў атачае арачная галерэя, у цэнтры знаходзяцца руіны храма Венеры (тры калоны карынфскага ордара з бэлькамі), а таксама бронзавая скульптура Цэзара (копія адной з мармуровых статуй імператара).

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рымскі форум
Катэгорыя·Імператарскія форумы Рыма
Катэгорыя·Архітэктура Старажытнага Рыма