wd wp Пошук:

Флавій Север

Фла́вій Вале́рый Севе́р (лац.: Flavius Valerius Severus), часам таксама званы ў рымскай гістарыяграфіі як Север II, — рымскі імператар як цэзар у 305—306 гадах, як аўгуст у 306—307 гадах.

Флавій Север насіў наступныя тытулы: цэзар — з 1 мая 305 года, аўгуст — з 25 ліпеня 306 года. Уладу трыбуна атрымаў з 1 мая 305 года[1].

Паходжанне і прызначэнне цэзарам

Радзімай будучага імператара Флавія Валерыя Севера была Ілірыя[2][3]. Вядома, што ён быў нешляхетнага паходжання[2]. Север быў прыяцелем імператара Галерыя[4]. Да прыходу да ўлады ён служыў у арміі, па ўсёй бачнасці, на камандных пасадах[2].

Калі 1 мая 305 года заснавальнікі тэтрархіі(руск.) бел. імператары Дыяклетыян і Максіміян адракліся ад прастола, Галерый і Канстанцый I Хлор сталі заміж іх новымі аўгустамі[2]. Як расказвае Лактанцый(руск.) бел., у Нікамедыі(руск.) бел. Галерый прапанаваў Дыяклетыяну прызначыць новымі цэзарамі Севера і свайго пляменніка Максіміна Дазу. Тот пагадзіўся, хоць разумеў, што гэтыя людзі не падыходзяць для кіравання дзяржавы. Тады Галерый адправіў Севера да Максіміяна ў Медыялан, каб той абвясціў яго цэзарам[5].

На наступны дзень Дыяклетыян сабраў салдат і абвясціў, што адмаўляецца ад імператарскай улады. Усе яны не сумняваліся, што ён абвесціць цэзарам сына Канстанцыя Канстанціна. Аднак раптам Дыяклетыян кажа, што цэзарамі стануць Север і Максімін. Легіянеры падумалі, што Канстанцін змяніў імя, аднак Галерый вывеў замест яго на ўсеагульны агляд Максіміна[6].

Север прыняў імёны Флавія (стаў, такім чынам, лічыцца прыёмным сынам Канстанцыя) і Валерыя (як прыёмны член дынастыі Дыяклетыяна)[1]. Да яго ўладанняў адышлі Італія і Афрыка[1]. Апроч таго, пад кантроль Севера перайшла яшчэ і Панонія, якая да гэтага адносілася да ўладанняў Галерыя[1]. Галерый не быў супраць такога перадзелу па прычыне таго, што Север, як і яго ўласны цэзар Максімін Даза, цалкам знаходзіўся пад яго ўплывам[1]. Такім чынам, Канстанцый Хлор і Север кіравалі захадам Рымскай імперыі, а Галерый і Максі-мін — усходам[2].

Кіраванне ў якасці аўгуста і гібель

Калі ў ліпені 306 года Канстанцый I Хлор сканаў у Брытаніі, Галерый, які зараз афіцыйна стаў старэйшым імператарам, абвясціў Севера аўгустам Захаду і прызначыў Канстанціна, якога ўжо абвясцілі імператарам брытанскія легіёны, яго цэзарам[7][8]. Гэты дыпламатычны крок быў распачаты для таго, каб на час супакоіць Канстанціна, аднак ён выклікаў вялікую незадаволенасць у зноў абдзеленага сына Максіміяна Максенцыя, які ў выніку падняў у Рыме паўстанне і абвясціў сябе імператарам 28 кастрычніка 306 года[2]. Гэтаму паспрыялі прэтарыянцы, раздражнёныя тым, што Север загадаў канчаткова расфармаваць іх гвардыю, раней зменшаную Дыяклетыянам да маштабаў звычайнага гарадскога гарнізона[1]. Калі Галерый пазнаў пра пераварот, ён загадаў Северу выступіць супраць бунтара, які захапіў Рым і частку Італіі, і ў пачатку 307 года той выйшаў са сваёй сталіцы Медыялана[2].

Вобласці Паўночнай Італіі зрабілі падтрымку Северу, аднак, аказаўшыся перад варотамі Рыма, іх войскі захваляваліся. Рэч у тым, што Максенцый, жадаючы перавабіць ваяроў Северу на свой бок[2], адправіў свайму бацьку прапанову зноў вярнуцца да палітычнага жыцця, на якую той ахвотна адказаў згодай[9]. Паколькі многія з арміі Севера ў свой час служылі пад кіраўніцтвам Максіміяна, яны не маглі прымусіць сябе ісці ваяваць супраць яго сына[1]. Апроч таго шпіёны Максенцыя актыўна падрывалі іх баявы дух, тым часам як прэфект Рыма Гай Аній Анулін(руск.) бел.[10] пайшоў яшчэ далей: ён здрадзіў аўгуста і пачаў раздаваць грошы салдатам, каб яны пакінулі свайго гасудара[1].

Партрэт Флавія Севера на фолісе.

Таму неўзабаве ў Севера не заставалася ніякага іншага выйсця, як неадкладна бегчы на поўнач з нешматлікімі рэшткамі яшчэ захавалых яму вернасць салдат[2]. Максіміян адправіўся ўслед за ім і ўстаў каля Равены, дзе знаходзіўся Север, і прымусіў прыняць свае ўмовы. Паверыўшы яго абяцанням, Север даў згоду адмовіцца ад пасады аўгуста ў памен на гарантыю бяспекі яго жыцця[2]. Былога імператара як палоннага прывезлі ў Рым і, правядучы па гарадскіх вуліцах, зняволілі на дзяржаўнай віле ў мястэчку Тры Корчмы на Апіевай дарозе, каб мець закладніка на той выпадак, калі Галерый вырашыць пайсці на Італію[11].

У выніку, калі Галерый уварваўся ў Італію ў 307 годзе, Север загінуў пры туманных акалічнасцях[2]. Так, па аповедзе Лактанцыя, яго вымусілі пераразаць сабе вены[12]. А Псеўда-Аўрэлій Віктар лічыць, што Севера забілі на загад Максіміяна і ён быў пахаваны ў магільні Галіена, размешчанай у дзевяці мілях ад Рыма па Апіевай дарозе[13]. Еўтропій(руск.) бел. жа зусім лічыць, што Север быў забіты ў Равене[14]. Пра характар і выгляд Севера нічога невядома, але Ананім Валезія паведамляе, што ён быў п’яніцай[4].

Магчыма, Север быў добрым военачальнікам, нягледзячы на тое, што ён не мог узяць Рым. Таксама нічога невядома пра яго стаўленне да хрысціянаў: прынамсі, пераследам ён іх не падвяргаў[1].

Заўвагі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Грант, 1998
  2. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 DiMaio, 1998
  3. Аврелий Виктор. О цезарях. XL. 1.
  4. 1 2 Аноним Валезия. IV. 9.
  5. Лактанций. О смерти гонителей. XVIII. 12.
  6. Лактанций. О смерти гонителей. XIX. 3—4.
  7. Лактанций. О смерти гонителей. XXV. 5.
  8. Barnes, 1982, pp. 27—28
  9. Лактанций. О смерти гонителей. XXVI. 7.
  10. Jones, A. H. M. C. Annius Anullinus 3 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I : A.D. 260–395. — P. 79. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
  11. Barnes, 1982, pp. 30—31
  12. Лактанций. О смерти гонителей. XXVI. 10.
  13. Псевдо-Аврелий Виктор. Извлечения о жизни и нравах римских императоров. XL. 3.
  14. Евтропий. Бревиарий от основания города. X. 2. 1.

Крыніцы і літаратура

Крыніцы

  1. Аврелий Виктор. Констанций и Арментарий, Север и Максимин, а также Константин и Максенций // О цезарях.
  2. Аноним Валезия. Происхождение императора Константина.
  3. Евтропий. Бревиарий от основания Города.
  4. Лактанций. О смертях гонителей.
  5. Псевдо-Аврелий Виктор. Констанций, Галерий Максимиан, Север, Максимин, Максенций, Лициний, Александр, Валент // Извлечения о жизни и нравах римских императоров.

Літаратура

  1. Jones, A. H. M. Fl. Val. Severus 30 // Prosopography of the Later Roman Empire / A. H. M. Jones, J. R. Martindale, J. Morris. — Cambridge University Press, 1971. — Vol. I : A.D. 260–395. — P. 837. — ISBN 0-521-07233-6 [2001 reprint].
  2. Barnes, Timothy David. Constantine and Eusebius. — Harvard University Press, 1981. — ISBN 978-0674165311.
  3. Barnes, Timothy David. The New Empire of Diocletian and Constantine. — Harvard University Press, 1982. — ISBN 0-7837-2221-4.
  4. Грант, М. Римские императоры. Флавий Север. — 1998.
  5. DiMaio, Michael. Severus II (306—307 A.D.)(англ.) . An Online Encyclopedia of Roman Emperors. 1998.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў III стагоддзі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Самазабойцы
Катэгорыя·Памерлі ў Равене
Катэгорыя·Памерлі ў 307 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Албаніі
Катэгорыя·Імператары рымскія
Катэгорыя·Асобы