wd wp Пошук:

Фернан дэ Брынон

Фернан дэ Брынон (фр.: Fernand de Brinon; 18851947) — французскі адвакат і журналіст, калабарацыяніст, у гады Другой сусветнай вайны — член урада Вішы. Расстраляны па прысудзе суда.

Біяграфія

Фернан дэ Брынон нарадзіўся 26 жніўня 1885 года ў горадзе Лібурн у багатай сям’і. Вучыўся ва ўніверсітэце на юрыста, але вырашыў працаваць журналістам у Парыжы. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны Брынон заняў прагерманскія пазіцыі, выступаў за аднаўленне адносін з немцамі. У 1919 годзе на Парыжскай мірнай канферэнцыі ён пазнаёміўся з будучыняй міністрам замежных спраў гітлераўскай Германіі Іаахімам фон Рыбентропам.

Брынон стаў досыць прыкметнай фігурай у жыцці Францыі 1930-х гадоў. Прэм’ер Эдуар Даладзье асабіста пасылаў Брынона на сустрэчу з Адольфам Гітлерам. Вынікам гэтай сустрэчы стала апублікаванае ў газеце «Матэн» інтэрв’ю, у якім Гітлер запэўніваў Брынона ў дружалюбным стаўленні Германіі да Францыі, якое супакоіла французскае грамадства[7].

Брынон блізка кантактаваў з прадстаўнікамі правых партый. Пасля таго, як Францыя пацярпела паражэнне ў чэрвені 1940 года, Брынон выступіў за супрацоўніцтва з акупантамі. У ліпені 1940 года ён па запрашэнні П’ера Лаваля заняў пасаду прадстаўніка ўрада Вішы ў акупаваным Парыжы.

Брынон усяляк падтрымліваў нацыстаў, дзякуючы чаму здолеў выратаваць сваю жонку-яўрэйку ад канцэнтрацыйнага лагера. Брынон стаў адным з лідараў саюза «Францыя-Германія»[8], і своеасаблівым «рупарам» нацыстаў у Заходняй Еўропе[9]. У 1943 годзе ён наведаў акупаваныя тэрыторыі Савецкага Саюза. Пасля вызвалення Францыі ў 1944 годзе Брынон з жонкай бег у Германію, дзе ён стаў прэзідэнтам французскай Урадавай Камісіі(фр.) бел., вішысцкага ўрада ў выгнанні. 22 красавіка 1945 года Брынон быў арыштаваны амерыканцамі. І самога калабарацыяніста, і яго жонку трымалі ў турме Фрэсна, але апошняя праз некаторы час была апраўдана і вызвалена.

6 сакавіка 1947 года Ваенны трыбунал прызнаў Фернана дэ Брынона вінаватым у здзяйсненні ваенных злачынстваў, і прысудзіў яго да вышэйшай меры пакарання — пакарання смерцю праз растрэл. 15 красавіка 1947 года прысуд быў прыведзены ў выкананне ў ваенным форце ў Манружы[10].

Зноскі

  1. 1 2 Fernand de Brinon // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. https://catalogue.bnf.fr/ark:/12148/cb13608284z
  3. https://books.google.fr/books?id=Rxq6CwAAQBAJ&q=%2216%20août%201885%22#v=onepage
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Fernand de Brinon // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. http://www.ego.1939-1945.crhq.cnrs.fr/recherche/detail_aut.php?id_personne=3504
  7. Рисс К. Тотальный шпионаж. Часть четвёртая. Разгром.
  8. ДЕЛАРЮ Ж. ИСТОРИЯ ГЕСТАПО(руск.)  (недаступная спасылка). (21 студзеня 1998). Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2012. Праверана 2011-2-27.
  9. Александр Верт. Россия в войне 1941—1945.
  10. The Collapse of the Third Republic, William L. Shirer, Pocket Books, June 1971, 3rd Printing, pg. 374.
Папярэднік:
П’ер Лаваль
Прэзідэнт Урадавай Камісіі Французскай дзяржавы
25 жніўня 194422 красавіка 1945
Пераемнік:
Шарль дэ Голь
Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Французскія калабарацыяністы з нацысцкай Германіяй
Катэгорыя·Нарадзіліся 26 жніўня
Катэгорыя·Адвакаты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1885 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Расстраляныя ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі 15 красавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў дэпартаменце Жыронда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Францыі
Катэгорыя·Адвакаты Францыі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Памерлі ў Францыі
Катэгорыя·Памерлі ў 1947 годзе