wd wp Пошук:

Фердынанд VII

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Фердынанд. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Фердынанд VII (ісп.: Fernando VII; 14 кастрычніка 1784, Мадрыд — 29 верасня 1833, Мадрыд) — кароль Іспаніі ў сакавіку — маі 1808 года і з 1813 года.

Біяграфія

Фердынанд нарадзіўся 14 кастрычніка 1784 года ў сталіцы Іспаніі горадзе Мадрыдзе ў сям’і іспанскага караля Карла IV.

Ён нярэдка канфліктаваў з бацькам і меў рэпутацыю правадыра нацыянальнай партыі, якая апануе Напалеону I, паслухмянай прыладай якога быў Карл (у рэчаіснасці Фердынанд вёў уласныя перамовы з Напалеонам). Пасля інтэрвенцыі французскай арміі, народнага паўстання ў падтрымку прынца і адрачэння бацькі ў 1808 годзе абвешчаны каралём. Неўзабаве сын і бацька былі фактычна арыштаваны Напалеонам у Баёне, пад ціскам адракліся ад правоў на прастол, пасля чаго Банапарт пасадзіў на іспанскі прастол свайго старэйшага брата Жазефа. Антыфранцузскае супраціўленне ў Іспаніі прызнавала Фердынанда законным каралём, у той час як ён сам ніяк не ўдзельнічаў у гэтай барацьбе.

У 1813 годзе французы былі выцеснены з Іспаніі, і Фердынанд ізноў стаў каралём (Карл IV яшчэ жыў у Рыме, але ў Іспанію не вярнуўся).

Палітыка Фердынанда VII была цвёрда антыліберальнай і контррэвалюцыйнай, з яго дзейнасцю звязаны тэрор супраць рознага роду вызваленчых рухаў. Асоба караля, які першапачаткова быў сімвалам нацыянальнай барацьбы, стала вельмі непапулярнай.

У 18201823 гадах у Іспаніі успыхнула грамадзянская вайна, падчас якой ваенныя на чале з Рыега патрабавалі ад караля выканання канстытуцыі 1812 года. Паўстанне было падушана па рашэнні Свяшчэннага саюза з дапамогай французскай арміі, а Рыега павешаны, нягледзячы на раней абвешчаную каралём усеагульную амністыю.

Пры Фердынандзе Іспанія пазбавілася лацінаамерыканскіх уладанняў: у 181020-я гады віцэ-каралеўствы Амерыкі падчас рэвалюцый на чале з Сімонам Баліварам і іншымі сталі незалежнымі рэспублікамі.

Жанаты чатыры разы, кароль меў дзяцей толькі ад апошняга шлюбу; старэйшую дачку Ізабелу ён абвясціў у 1830 годзе спадчынніцай, адмяніўшы салічны закон. Членам рэгенцкагасавета ён паставіў генерала Ахуманада, які раней прыклаў нямала сіл для вяртання Фердынанда на прастол (пазней, за адданасць дынастыі, Ізабела даруе генералу тытул герцага). Смерць Фердынанда ў 1833 годзе прывяла да грамадзянскай вайны паміж прыхільнікамі малалетней Ізабелы II і прыхільнікамі малодшага брата Фердынанда дона Карласа, так званымі карлістамі.

Фердынанд VII раптоўна сканаў 29 верасня 1833 года ў родным горадзе.

Зноскі

  1. 1 2 Ferdinand VII // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Ferdinand (Ferdinand VII.) // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Fernando VII // Diccionario biográfico españolReal Academia de la Historia, 2011. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  5. Union List of Artist Names — 2018. Праверана 22 мая 2021.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage

Літаратура

Baumgarten. Geschichte Spaniens vom Ausbruch der französischen Revolution. Leipzig 1865-71, 3 Bde.

Спасылкі

Папярэднік:
Карл IV
Кароль Іспаніі
1808
Пераемнік:
Карл IV
Папярэднік:
Іосіф I Напалеон
(Жазеф Банапарт)
Кароль Іспаніі
18131833
Пераемнік:
Ізабела II
Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Памерлі ў Мадрыдзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 кастрычніка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Іспанскія Бурбоны
Катэгорыя·Памерлі ў 1833 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Аляксандра Неўскага
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пахаваныя ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў аўтаномнай супольнасці Мадрыд
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Падвязкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Кавалеры ланцуга ордэна Карласа III
Катэгорыя·Памерлі 29 верасня
Катэгорыя·Каралі іспанскія
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
Катэгорыя·Напалеонаўскія войны
Катэгорыя·Пахаваныя ў Эскарыяле
Катэгорыя·Іспанскія Бурбоны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных