wd wp Пошук:

Дон Карлас Старэйшы

Дон Ка́рлас Мары́я Ісі́дра дэ Бурбо́н (ісп.: Carlos María Isidro de Borbón; 29 сакавіка 1788, Аранхуэс — 10 сакавіка 1855, Трыест) — іспанскі інфант, сын караля Карла IV і Марыі-Луізы Пармскай, малодшы брат Фердынанда VII. Прэтэндэнт на іспанскі прастол з 1833 па 1844 гады. У адрозненне ад унука, які таксама развязаў грамадзянскую вайну, вядомы як Дон Карлас Старэйшы.

Біяграфія

Разам з братам Карлас быў запрошаны Напалеонам у Баёну, дзе быў прымушаны адрачыся ад сваіх правоў. У 1814 годзе, пасля рэстаўрацыі Бурбонаў, Карлас вярнуўся ў Мадрыд і ажаніўся з дачкой партугальскага караля Жуана VI Марыяй Франчэскай дэ Браганса, ад якой меў трох сыноў (сярэдні сын Хуан, граф Манцісон, у далейшым прэтэндаваў таксама на французскі прастол).

З-за бяздзетнасці Фердынанда Карлас лічыў сябе спадчыннікам прастола. Вакол яго групавалася партыя крайніх прыхільнікаў абсалютызму і клерыкалаў, якія былі вядомыя пад імем карлістаў (апастолікаў) і з’яўляліся галоўнымі віноўнікамі паўстанняў, што трывожылі Іспанію з 1833 года.

Пасля смерці брата і абвяшчэння каралевай малалетняй пляменніцы, Ізабелы II, Карлас абвясціў сябе ў Краіне Баскаў каралём Карлам V і развязаў першую карлісцкую вайну, якая працягвалася да 1839 года.

У 1844 годзе Карлас адрокся ад сваіх правоў на карысць свайго старэйшага сына. У 1847 годзе Луі-Філіп дазволіў яму падацца ў яго аўстрыйскія ўладанні, дзе ён і правёў рэштку свайго жыцця пад імем графа Маліны.

Зноскі

  1. 1 2 Carlos Maria Isidro de Borbon, conde de Molina // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Lundy D. R. Carlos Maria de Borbón, Duques de Molina // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. Lundy D. R. The Peerage

Крыніцы

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 10 сакавіка
Катэгорыя·Іспанскія Бурбоны
Катэгорыя·Памерлі ў 1855 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фрыўлі — Венецыі-Джуліі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога апостала Андрэя Першазванага
Катэгорыя·Кіраўнікі Іспаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Трыесце
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аранхуэсе
Катэгорыя·Нарадзіліся 29 сакавіка
Катэгорыя·Іспанскія Бурбоны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Прэтэндэнты на трон Іспаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1788 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Міхаіла (Францыя)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных