wd wp Пошук:

Свяшчэнны саюз

Свяшчэнны саюз:
      Аўстрыйская імперыя       Прусія       Расійская імперыя

Свяшчэ́нны саюз (фр.: La Sainte-Alliance, ням.: Heilige Allianz) — кансерватыўны саюз Расіі, Прусіі і Аўстрыі, створаны з мэтай падтрымання ўсталяванага на Венскім кангрэсе (1815) міжнароднага парадку. Да заявы аб узаемадапамозе ўсіх хрысціянскіх цароў, падпісанай 14 (26) верасня 1815 года, пасля паступова далучыліся ўсе манархі кантынентальнай Еўропы, акрамя Англіі, Папы Рымскага і турэцкага султана. Не будучы ў поўным сэнсе гэтага слова аформленым пагадненнем дзяржаў, якое накладала б на іх вызначаныя абавязацельствы, Свяшчэнны саюз, тым не менш, увайшоў у гісторыю еўрапейскай дыпламатыі як «згуртаваная арганізацыя з рэзка акрэсленай клерыкальнай-манархічнай ідэалогіяй, створаная на аснове падаўлення рэвалюцыйных настрояў, дзе б яны нt выяўляліся»[1].

Зноскі

  1. Всеобщая история дипломатии. — М. Эксмо, 2009. Гл. 6. От создания Священного союза до Июльской революции (1815—1830) (проф. А. В. Ефимов и акад. Е. В. Тарле)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Расійска-аўстрыйскія адносіны
Гісторыя Еўропы
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Германа-аўстрыйскія адносіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Ваенна-палітычныя блокі
Расійска-германскія адносіны
Вікіпедыя:Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара