wd wp Пошук:

Фердынанда I Медычы

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Фердынанд I.

Фердынанда I Медычы (італ.: Ferdinando de’ Medici, 30 ліпеня 1549 — 3 лютага 1609) — вялікі герцаг Тасканскі (1587—1609), які значна павялічыў прэстыж і ўплыў дому Медычы ў Італіі і за яе межамі.

Біяграфія

Быўшы малодшым сынам герцага Козіма Медычы і Элеаноры Таледскай, Фердынанда не прызначаўся для герцагскага трона і ўжо ў 14 гадоў атрымаў тытул кардынала без прыняцця святарскіх абрадаў (кардынал-парафіянін). Правядучы сваю маладосць у Рыме, ён збіраў італьянскія старажытнасці на пабудаванай ім жа віле Медычы, калі раптоўная смерць яго брата Франчэска зрабіла яго спадчыннікам усёй Тасканы. Узыйшоўшы на тасканскі прастол, ён заставаўся адначасова кардыналам, але адмовіўся ад тытула, калі праз два гады ён узяў шлюб з унучкай Кацярыны Медычы, Крысцінай Латарынгскай.

Фердынанда праявіў выдатную праніклівасць, падтрымаўшы Генрыха Наварскага пазыкамі яшчэ ў той час, калі той узначальваў антыкаталіцкую партыю. З узыходжаннем Генрыха на французскі прастол ён накіраваў свой флот у бухту Марселя, дзе авалодаў замкам Іф, на які замахваліся таксама іспанцы. Гэта выхадка прывяла да спрэчкі Фердынанда з французскім каралём, але ў знак прымірэння той ажаніўся (у 1600 годзе) з яго пляменніцай, Марыі Медычы. Каб супакоіць імператара наконт гэтага саюза з Бурбонамі, Фердынанда арганізаваў шлюб свайго спадчынніка з аўстрыйскай прынцэсай і накіраваў свае войскі ў Эгейскае мора і ў Афрыку на дапамогу аўстрыйцам у іх вайне з туркамі.

Мудрая знешняя палітыка Фердынанда спрыяла эканамічнаму ўздыму Тасканы і ўмацаванню яе фінансаў. Гэтак жа ўзважана ён расходаваў свае багацці, аддаючы прыярытэт асушванню багністай мясцовасці на ўсходзе краіны і ператварэнню глухога Ліворна ў значны гандлёвы порт Міжземнамор’я. Сярод мастацтваў ён асабліва вылучаў музыку, і нядзіўна, што пры яго двары былі пастаўлены першыя ў Фларэнцыі оперы.

Сям’я

У сям’і Фердынанда I Медычы і Крысціны Латарынгскай нарадзіліся пяцёра сыноў і чатыры дачкі.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 http://www.treccani.it/enciclopedia/ferdinando-i-de-medici-granduca-di-toscana_%28Dizionario-Biografico%29/
  2. http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  3. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  4. 1 2 3 Union List of Artist Names — 2015. Праверана 22 мая 2021.

Літаратура

Папярэднік:
кардынал Луіджы д’Эстэ
кардынал-протадыякан
7 студзеня 158728 лістапада 1588
Пераемнік:
кардынал Франчэска Сфорца дзі Санта Ф'ёра
Папярэднік:
Франчэска I
вялікі герцаг Тасканы
15871609
Пераемнік:
Козіма II
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1549 годзе
Катэгорыя·Памерлі 3 лютага
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Кардыналы-протадыяканы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Рыцары Ордэна Святога Стэфана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1609 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Медычы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Медычы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Кардыналы Італіі
Катэгорыя·Вялікія герцагі тасканскія