wd wp Пошук:

Крысціна Латарынгская

Крысціна Латарынгская (італ.: Cristina di Lorena, 16 жніўня 1565 — 19 снежня 1637) — вялікая герцагіня Тасканская.

Біяграфія

Крысціна нарадзілася ў 1565 годзе ў Нансі (герцагства Латарынгія). Яе бацькамі былі герцаг Карл III і яго жонка Клод Валуа — дачка Кацярыны Медычы. Імя сваё яна атрымала ў гонар бабулі па бацьку — Крысціны Дацкай. Пасля смерці маці, якая здарылася ў 1575 годзе, Крысціна жыла пры двары бабулі ў Парыжы.

У 1587 годзе сканаў, не маючы спадчынніка мужчынскага полу, Франчэска I, вялікі герцаг Тасканы, і яго брат Фердынанд тут жа абвясціў сябе новым герцагам. У пошуках варыянту жаніцьбы, які б дапамог яму захаваць палітычную незалежнасць, Фердынанд спыніўся на далёкай сваячцы — Крысціне. Кацярына Медычы паспрыяла шлюбу каб прывязаць Таскану да Францыі ў процівагу Іспаніі (якая прапаноўвала ў якасці нявесты аўстрыйскую эрцгерцагіню ці прынцэсу з дому Браганса). Смерць бабулі затрымала адбыццё Крысціны з Францыі, і яна адправілася ў шлях толькі 28 лютага 1589 года, прыбыўшы ў Ліворна 23 красавіка, а ў Фларэнцыю — 30 красавіка.

Шлюб па даверанасці быў складзены 27 лютага, а афіцыйнае вяселле адбылося 3 мая. Велізарныя святы па выпадку шлюбу зрабілі ўражанне на ўсю Еўропу XVI стагоддзя. Крысціна прынесла багаты пасаг: 600.000 гатоўкай, а таксама каштоўнасці на суму 50.000 і правы на герцагства Урбіна, якія перайшлі да яе пасля смерці Кацярыны Медычы.

Пасля смерці мужа ў 1609 годзе новым вялікім герцагам стаў яго сын Козіма II Медычы, але калі ў 1621 годзе памёр і ён, яго сыну Фердынанду II было ўсяго 10 гадоў. Крысціна і Марыя Магдаліна (удава Козіма) сталі рэгентамі пры малалетнім герцагу. Пры іх Таскана прытрымлівалася кірунку палітыкі Папскай дзяржавы, у выніку чаго стаў магчымым працэс Галілея. Пасля смерці апошняга герцага Урбіна Крысціна замест таго, каб прад’явіць правы на герцагства ад імя Фердынанда II (жанатага на ўнучцы і спадчынніцы нябожчыка), пагадзілася з тым, каб Урбіна ўвайшло ў склад Папскай дзяржавы. У 1631 годзе сканала Марыя Магдаліна, і да паўналецця Фердынанда II у 1632 годзе Крысціна кіравала герцагствам у адзіночку.

Дзеці

У Фердынанда і Крысціны было дзевяць дзяцей:

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 http://genealogy.euweb.cz/lorraine/lorraine4.html Праверана 20 студзеня 2016.
  2. Christina of Lorraine // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Lundy D. R. Christine de Lorraine // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #119429411 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1637 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Латарынгскі дом
Катэгорыя·Медычы
Катэгорыя·Памерлі 19 снежня
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 жніўня
Катэгорыя·Пахаваныя ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Фларэнцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Нансі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Залатой ружай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных