wd wp Пошук:

Манашка

Манашка, Шаўкапрад-манашка[1], Чарнічка звычайная[2] (Lymantria monacha) — начны матылёк сямейства ваўнянак, лясны шкоднік.

Апісанне

Крылы ў размаху да 45 мм у самцоў, да 60 мм у самак; пярэднія — шараватыя з 4 зігзагападобнымі чорнымі лініямі, заднія — белавата-шэрыя, у самцоў афарбоўка больш зменлівая. Брушка ружаватае з чорнымі палоскамі.

Пашырэнне

Пашыраны ў лясной і лесастэпавай зонах Еўразіі. На Беларусі жыве ў хвойных і лісцевых лясах.

Асаблівасці біялогіі

Матылі лётаюць па вечарах, вусені кормяцца ўначы. Вусені (даўжыня да 80 мм) кормяцца ігліцай, лісцем, пылком, пупышкамі і парасткамі.

Значэнне

Пашкоджвае многія дрэвы, асабліва елку, сасну, лістоўніцу, бук, дуб, граб, бук, яблыню, бярозу; наогул усе іглічныя, акрамя ядлоўца і ціса, з лісцяных не чапаюць алешыну, грушу, ясень, бэз, брызгліну і парэчкі з агрэстам.

Зноскі

  1. Напісанне Манашка, Шаўкапрад-манашка ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т.10. Мн., 2000, С.64
  2. Беларуская навуковая тэрміналогія: слоўнік лясных тэрмінаў. — Мінск: Інбелкульт, 1926. — Т. Вып. 8. — 80 с. - у крыніцы пад назвай Ocneria monacha)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Біялагічныя артыкулы без ITIS
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Ваўнянкі