wd wp Пошук:

Ферапонтаў манастыр

Ферапо́нтаў манасты́р, ці Белазе́рскі Багаро́дзіца-Раждзе́ственскі манасты́р — помнік архітэктуры 15—17 ст. у с. Ферапонтава Валагодскай вобласці (Расія). Уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны.

Знаходзіцца за 20 км ад Кірыла-Белазерскага манастыра.

Гісторыя

Заснаваны ў 1398 г. манахам Ферапонтам як мужчынскі.

Сабор Ражства Багародзіцы 1490. Сценапіс Дзіянісія 1502. Свяціцель Мікалай Цудатворац

У 1409 г. пабудаваны першыя драўляныя царква Раства Багародзіцы, трапезная і келлі. У 1466 г. на месцы заняпалай царквы узведзены больш велічны драўляны храм. Пасля пажару 1488 г. пачалося каменнае будаўніцтва комплексу.

У 16 ст. манастыр — буйны культурны цэнтр (тут перапісваліся кнігі, стваралася бібліятэка).

У 1666—76 гг. тут жыў сасланы патрыярх Нікан; паводле яго загаду узведзены адмысловыя харомы, сярод Барадаўскага возера — каменная выспа ў выглядзе крыжа.

У канцы 17 ст. манастыр заняпаў, у 1798 г. скасаваны, яго цэрквы сталі прыходскімі. У 1903 г. адноўлены як жаночы. У 1908—15 праведзены рэстаўрацыйныя работы. Пасля 1917 зноў скасаваны.

З 1924 г. музей; цяпер філіял-музей «Фрэскі Дзіянісія» Кірыла-Белазерскага гісторыка-архітэктурнага і мастацкага музея-запаведніка.

З 1990-х гг. дзейнічае як манастыр.

Сучасны стан

Сучасны комплекс Ферапонтава манастыра ўключае: 4-стаўповы 1-купальны 3-апсідны сабор Раства Багародзіцы (1490, на заходнім фасадзе і ў інтэр’еры фрэскі, выкананыя Дзіянісіем з сынамі ў 1502—03); трапезная палата з царквой Дабравешчання (1530—34), звязаныя з саборам крытымі пераходамі (1797; у цэнтры іх убудавана шатровая званіца, 17 ст.); шатровая царква Марцініяна (1640—41), Святыя брамы з 2 надбрамнымі шатровымі цэрквамі (1649).

Зноскі

  1. Семенищева Е.В. Можайский Лужецкий Ферапонтов монастырь. Часть 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Расіі
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі
Катэгорыя·Культурная спадчына Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Помнікі старажытнарускай архітэктуры
Катэгорыя·Манастыры Расіі
Катэгорыя·Колішнія манастыры Расіі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара