wd wp Пошук:

Кірыла-Белазерскі манастыр

Від на Кірыла-Белазерскі манастыр з возера.

Кіры́ла-Белазе́рскі манасты́р — помнік рускага дойлідства 15—17 ст. Размешчаны ў г. Кірылаве Валагодскай вобласці (Расія) на беразе Сіверскага возера[ru].

Заснаваны ў 1397 г. як мужчынскі.

Комплекс складаецца з ансамбляў былых Успенскага і Іванаўскага манастыроў («Стары горад»), «Новага горада» і крэпасці Астрог (не захавалася) паміж імі.

Манастыр абкружаны крапаснымі сценамі (16 ст., будаўнікі К. Сяркоў, С. Шам) з манументальнымі вежамі, аздобленымі узорамі з цэглы.

На тэрыторыі манастыра Успенскі сабор (1497—98, дойлід Прохар Растоўскі; у інтэр’еры 5-ярусны іканастас 15—18 ст., фрэскі 1641), цэрквы Увядзенская (1519), надбрамная са «Святой брамай» (1523), Архангела Гаўрыіла (1531—34), Вялікія бальнічныя палаты (канец 16 — пачатак 17 ст.) і інш.

З 1924 г. манастыр ператвораны ў музей-запаведнік.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Манастыры Расіі
Катэгорыя·Манастыры Рускай праваслаўнай царквы
Катэгорыя·Музеі-запаведнікі Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Аб’екты культурнай спадчыны Расіі