wd wp Пошук:

Фелічэ Казараці

Фелічэ Казараці (іт. Felice Casorati, 4 снежня 1883, Навара1 сакавіка 1963, Турын) — італьянскі мастак.

Ф. Казараці нарадзіўся ў сям’і афіцэра. У дзяцінстве і юнацтве Казараці часта пераязджалі з месца на месца, жылі ў Мілане, на Сардзініі, у Падуі. Будучы мастак першапачаткова вучыўся на піяніста, затым скончыў факультэт права ў Падуанскім універсітэце. Паралельна ён браў урокі жывапісу - перш у Павіі, а з 1908 года - у Неапалі. У 1907 і 1909 гадах прайшлі выставы яго карцін у Венецыі. У гады Першай сусветнай вайны быў прызваны ў войска. У 1923 годзе Казараці быў арыштаваны за ўдзел у антыфашысцкім руху.

У творчасці мастака першапачаткова моцны ўплыў сімвалізму і стылю мадэрн (асабліва Густава Клімта). У пачатку 1920-х гадоў Казараці прымае метафізічны рэалізм Джорджа дэ Кірыка і выкарыстоўвае яго прынцыпы прасторавай пабудовы на палатне. Пазней у 1920-я гады вывучаў мастацтва Адраджэння (асабліва працы П’ера дэла Франчэска). Пісаў нацюрморты, жанравыя і рэлігійныя палотны, жаночыя партрэты і карціны ню; працаваў таксама як тэатральны мастак.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Felice Casorati
  3. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Навара
Катэгорыя·Выпускнікі Падуанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Турыне
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу