Федэрацыя бадмінтона Азербайджана (азерб.: Azərbaycan Badminton Federasiyası) — арганізацыя, якая займаецца правядзеннем спаборніцтваў па бадмінтоне на тэрыторыі Азербайджана. Была заснавана ў 1996 годзе. З 1997 года з’яўляецца членам Сусветнай федэрацыі бадмінтона і Еўрапейскага саюза бадмінтаністаў.
У 1998 годзе азербайджанскія бадмінтаністы ўпершыню пасля атрымання незалежнасці прынялі ўдзел на чэмпіянаце свету і Еўропы па бадмінтоне.
Вышэйшым кіруючым органам федэрацыі з’яўляецца Выканаўчы Камітэт, які складаецца з 10 чалавек. На апошняй справаздачна-выбарчай канферэнцыі, якая прайшла ў снежні 2007 года, Камал Абдула ізноў быў абраны прэзідэнтам федэрацыі а Мірза Аруджаў зацверджаны на пасадзе генеральнага сакратара. Быў таксама пераабраны Выканаўчы Камітэт Федэрацыі.[2]