Фарыд Мюрэй Абрахам (англ.: F. Murray Abraham, нар. 24 кастрычніка 1939 года, Пітсбург) — амерыканскі акцёр, асірыец па бацьку, італьянец па маці.
На працягу некалькіх дзесяткаў гадоў нястомна гуляў у тэлесерыялах, здымаўся ў рэкламных роліках і ў кіно — і пры гэтым яго імя заставалася практычна невядомым.
У 1983 г. Мілаш Форман запрасіў яго згуляць Антоніа Сальеры ў гістарычным фільме «Амадэй», і за гэтую ролю Фарыду Мюрэй Абрахаму была прысуджана прэстыжная прэмія Амерыканскай кінаакадэміі «Оскар».
Пасля гэтага нечаканага прарыву ў працах акцёра пачалі пераважаць злыдні сальерыеўскага тыпу («Імя ружы», «Апошні кінагерой»).