wd wp Пошук:

Мілаш Форман

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Форман. Мілаш Форман (чэшск.: Miloš Forman; сапраўднае імя: Ян Томаш Форман, чэшск.: Jan Tomáš Forman; 18 лютага 1932, Часлаў, Чэхаславакія — 13 красавіка 2018, Уорэн, Канектыкут, ЗША[8]) — чэшскі і амерыканскі кінарэжысёр, драматург , прадзюсар, акцёр

і сцэнарыст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў мястэчку Часлаў. Калі пачалася Другая Сусветная вайна, яго бацьку арыштавалі за распаўсюд забароненай літаратуры, ён загінуў у канцэнтрацыйным лагеры Бухенвальд. Маці загінула ў Асвенціме.

Форман вучыўся ў інтэрнаце ў Падэбрадскім замку разам з будучым першым прэзідэнтам Чэхіі Вацлавам Гавелам. У 1963 годзе зняў кароткаметражку «Калі б не было музыкі». Яго наступны фільм «Конкурс» распавядаў пра рок-н-рол, джаз і класічныя творы чэшскіх кампазітараў. Праз год Форман зняў карціну «Чорны Пётр», завяршыўшы яе напярэдадні «Пражскай вясны» — галоўны прыз на кінафестывалі ў Лакарна (Швейцарыя). Наступныя працы Формана, «Любоўныя прыгоды бландынкі» (1965) і «Баль пажарнікаў», былі намінаваны на прэміі «Оскар», «Залаты леў» і «Залаты глобус».

У 1968 годзе рэжысёр адправіўся ў Францыю. У гэты момант у Прагу былі ўведзеныя савецкія танкі і Мілаш прыняў рашэнне эміграваць. Ён з’ехаў у ЗША, але на працягу трох гадоў прынцыпова не зняў ніводнага фільма. У 1971 зняў «Адрыў».

У 1975 годзе зняў фільм «Палёт над гняздом зязюлі» (1975) — 5 статуэтак «Оскар», 6 «Залатых глобусаў» і іншыя прэміі.

Рок-мюзікл «Валасы» выйшаў у 1979 годзе, драма «Рэгтайм» (1981). Фільм-біяграфія «Амадэй» распавядаў пра жыццё вялікага кампазітара і яго суперніцтва з Сальеры. У 1996 годзе выйшаў «Народ супраць Лары Флінта», які заваяваў на Берлінскім кінафестывалі «Залатога мядзведзя». Для многіх сваіх фільмаў («Прывіды Гоі», «Баль пажарнікаў») Форман сам пісаў сцэнарыі.

Зноскі

  1. Milos Forman // Internet Broadway Database — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 3 https://www.nytimes.com/2018/04/14/obituaries/milos-forman-dead.html
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. Le MondeParis: Societe Editrice Du Monde, 1944. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694
  5. Miloš Forman // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. https://www.ctpost.com/news/article/Milos-Forman-Oscar-winning-director-dies-at-86-12834037.php
  7. https://kultura.zpravy.idnes.cz/jiri-strach-o-formanovi-milos-forman-dvu-/filmvideo.aspx?c=A180416_141549_filmvideo_ts
  8. Памёр рэжысёр Мілаш Форман(нявызн.) (14 красавіка 2018). Праверана 14 красавіка 2018.
Тэмы гэтай старонкі (42):
Катэгорыя·Акцёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Акцёры ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канектыкуце
Катэгорыя·Прадзюсары паводле алфавіта
Катэгорыя·Драматургі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Сцэнарысты паводле алфавіта
Катэгорыя·Сцэнарысты XXI стагоддзя
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Залаты глобус» за лепшую рэжысёрскую працу
Катэгорыя·Пахаваныя ў Канектыкуце
Катэгорыя·Кінарэжысёры Чэхіі
Катэгорыя·Прадзюсары XX стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты XX стагоддзя
Катэгорыя·Кінарэжысёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў 2018 годзе
Катэгорыя·Сцэнарысты Чэхіі
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Сезар» за найлепшы замежны фільм
Катэгорыя·Акцёры Чэхіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лютага
Катэгорыя·Памерлі 13 красавіка
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Оскар» за найлепшую рэжысуру
Катэгорыя·Драматургі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Драматургі ЗША
Катэгорыя·Драматургі XX стагоддзя
Катэгорыя·Прадзюсары Чэхіі
Катэгорыя·Акцёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Сцэнарысты ЗША
Катэгорыя·Драматургі Чэхіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі «Залаты мядзведзь»
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі «Сезар»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Ганаровыя грамадзяне Прагі
Катэгорыя·Прадзюсары ЗША
Катэгорыя·Акцёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Кінарэжысёры XXI стагоддзя
Катэгорыя·Фільмы — лаўрэаты прэміі BAFTA
Катэгорыя·Кінарэжысёры ЗША