wd wp Пошук:

Фарментэра

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Фарментэра (катал.: Formentera) — востраў на захадзе Міжземнага мора, частка Пітыускай групы Балеарскага архіпелага. Уваходзіць у склад Іспаніі. Агульная плошча - 82,49 км². Насельніцтва (2014 г.) - 11 545 чал.

Геаграфія

Карта

Востраў Фарментэра — самы паўднёвы ў групе Пітыускіх астравоў. Месціцца ў 7,15 км ад суседняга вострава Івіса, у 173,85 км на паўднёвы ўсход ад Валенсіі, у 475 км на паўднёвы ўсход ад Мадрыда, сталіцы Іспаніі. Даўжыня з паўночнага захаду на паўднёвы ўсход — 18,26 км.

Востраў сфарміраваны плато Барбарыя на захадзе і плато Ламола на ўсходзе. Найвышэйшы пункт (192 м) знаходзіцца на плато Ламола. Астатняя частка Фарментэры ўяўляе сабою нізіны з асадкавых парод. Берагавая лінія моцна перарэзана лагунамі. Фарментэра славіцца пясчанымі пляжамі і нізкімі скалістымі ўзвышшамі. На поўначы вострава ў мінулым здабывалі соль.

Клімат мяккі міжземнаморскі. Сярэдняя тэмпература трымаецца каля +19,5°C у красавіку і каля +29°C у жніўні.

Гісторыя

Найстаражытнейшае сведчанне прысутнасці чалавека на востраве Фарментэра — мегалітычны помнік з вялікім каменным дальменам каля паселішча Кана-Коста. Ён быў узведзены ў пачатку 2 тысячагоддзя да н. э. У II ст. да н. э. на востраве была пабудавана рымская крэпасць для абароны супраць піратаў. Лічыцца, што сучасная назва паходзіць ад лац.: Frumentaria (“пшаніца”), паколькі рымскія каланісты вырошчвалі тут збожжавыя культуры.

У перыяд сярэднявечча Фарментэра знаходзілася пад кантролем вандалаў, арабаў, каталонцаў, уваходзіла ў склад каралеўства Менорка, Арагона, а потым аб’яднанай Іспаніі. Востраў набыў сучаснае аблічча дзякуючы арабскім пасяленцам, якія пабудавалі на ім дарогі і ірыгацыйную сістэму, пачалі здабываць соль. У XIV ст. з-за нападаў афрыканскіх карсараў мясцовае насельніцтва пакінула Фарментэру. Зноў яна пачала засяляцца толькі ў 1697 г. Рыбалоўства і здабыча солі з’яўляліся асноўнымі гаспадарчымі заняткамі.

Падчас грамадзянскай вайны ў Іспаніі (1936 - 1939 гг.) жыхары Фарментэры падтрымалі рэспубліканскі ўрад. У выніку рэспубліканцы пацярпелі паражэнне. У 1939 - 1942 гг. на востраве дзейнічаў канцлагер для палітычных зняволенных. 18 жыхароў Фарментэры былі рэпрэсаваны.

У другой палове XX ст. пачаў развівацца турызм. Фарментэра атрымала папулярнасць першапачаткова сярод хіпі. У наш час лічыцца адным з найбольш папулярных курортаў сярод натурыстаў.

Эканоміка

Асновай эканомікі вострава Фарментэра з’яўляецца турызм. Наведвальнікаў вабяць пясчаныя пляжы і гістарычныя каштоўнасці. Порт Ла-Савіна на поўначы вострава злучаны сталай паромнай пераправай з суседнім востравам Івіса і горадам Валенсія.

Сельская гаспадарка прадстаўлена вырошчваннем вінаграду. Усяго пад земляробства занята 60 га мясцовых тэрыторый.

Кіраванне

Адміністрацыйна Фарментэра ўваходзіць у склад аўтаномнай супольнасці Балеарскія астравы. Асобны муніцыпалітэт Фарментэра быў створаны ў 1977 г., аднак ён доўгі час кіраваўся радай вострава Івіса. У 2007 г. была створана асобная рада вострава Фарментэра. Фактычным адміністрацыйным цэнтрам з’яўляецца найбуйнейшае паселішча Сан-Францыск-Ксаўер.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Балеарскія астравы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта