wd wp Пошук:

Фам Ван Донг

Фам Ван Донг (в’етн.: Phạm Văn Đồng; 1 чэрвеня 1906, правінцыя Куангнам, Французскі Індакітай  — 29 красавіка 2000, Ханой, В’етнам) — в’етнамскі дзяржаўны дзеяч. Прэм’ер-міністр В’етнама (1955—1987).

Біяграфія

Нарадзіўся 1 чэрвеня 1906 года ў правінцыі Куангнам Французскага Індакітая (цяпер В’етнам).

Вучыўся ў Ханойскім універсітэце. З[1925 года — член Таварыства рэвалюцыйнай моладзі В’етнама, з 1929 года — член яго ЦК. У 1929 годзе арыштаваны французскімі ўладамі, у 1930 годзе ў турме далучыўся да Камуністычнай партыі Індакітая (КПІК, з 1951 — Партыя працоўных В’етнама, ППВ; з 1976 — Камуністычная партыя В’етнама, КПВ).

У 1941—1945 гадах удзельнічаў ва ўзброенай антыяпонскай барацьбе. З 1945 года — міністр фінансаў Часовага ўрада Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам (ДРВ), з 1946 года — надзвычайны прадстаўнік КПІК у Паўднёвым В’етнаме. З 1951 года — член Палітбюро ЦК ППВ—КПВ.

У 1949—1954 гадах — намеснік Прэм’ер-міністра Дэмакратычнай Рэспубліка В’етнам Ха Шы Міна, у 1955—1961 гадах — міністр замежных спраў ДРВ. З 1955 года — прэм’ер-міністр ДРВ, пасля аб’яднання краіны (1976) — Сацыялістычнай Рэспублікі В’етнам. У 1986 годзе падаў у адстаўку з усіх партыйных, у 1987 годзе — з дзяржаўных пасад.

Памёр 29 красавіка 2000 года ў Ханоі.

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #11307168X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Phạm Văn Đồng // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 чэрвеня
Катэгорыя·Палітыкі В’етнама
Катэгорыя·Памерлі 29 красавіка
Катэгорыя·Кавалеры в’етнамскага ордэна Залатой Зоркі
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры В’етнама
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Міністры замежных спраў В’етнама
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1906 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 1 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 2000 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Міністры фінансаў В’етнама
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Клемента Готвальда
Катэгорыя·Памерлі ў Ханоі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся ў В’етнаме
Катэгорыя·Асобы