wd wp Пошук:

Файбіш-Шрага Царфін

Файбіш-Шрага Царфін, (Сэм Зарфін, фр.: Faïbich-Schraga Zarfin; 7 студзеня 1900, Смілавічы — 25 верасня 1975, Рані-су-Буа, Францыя) — французскі мастак яўрэйскага паходжання, народжаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі.

Біяграфія

Файбіш-Шрага Царфін (у другім шэрагу зправа), Вільня (1912)

Нарадзіўся ў мястэчку Смілавічы каля Мінску. Пачатковую мастацкую адукацыю атрымаў у малявальнай школе мастака І. Трутнева(руск.) бел. (Вільня, 1913—1914). У 1914 эміграваў у Палестыну, вучыўся ў Акадэміі мастацтваў Бэцалель(руск.) бел. (Іерусалім). У 1918—1920 служыў у брытанскім войску, ваяваў за вызваленне Палесціны ад улады Атаманскай імперыі. У 1920 прыняў удзел у выстаўке, зладжанай мэрам Іерусаліма. На той час ягоны стыль быў пад уплывам фавізму[2].

У 1923 з’ехаў у Берлін, праз год — у Парыж. У 19251940 часта выстаўляецца ў Салоне незалежных, малюе эскізы для модных сукенак. У 1929 ажаніўся, у 1931 атрымаў французскае грамадзянства. У 1939 мабілізаваны, пасля сканчэння ваенных дзеянняў з сям’ёй спярша ўцякае ў Ліён, пасля ў Грэнобль; працы, пакінутыя ім у парыжскай кватэры, зніклі без следу. З 1947 жыў у Рані-су-Буа.

Уваходзіў у кола мастакоў «Парыжскай школы». Быў знаёмы з Хаімам Суціным і Міхаілам Кікоіным.

Актыўна ўдзельнічаў у шматлікіх выстаўках, у тым ліку ў Нью-Ёрку, Оксфардзе і інш.

Спадчына мастака ў музеях Беларусі

Творы Царфіна захоўваюцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, у карпаратыўнай калекцыі ААТ «Белгазпрамбанк» (13 жывапісных работ), у калекцыі кампаніі «А-100».

У 2011 годзе Белгазпрамбанк (старшыня праўлення — Віктар Бабарыка) набыў у Надзін Незавер, эксперта па Парыжскай школе 1905—1939 гг., 12 твораў Шрагі Царфіна[3]. Таксама ў калекцыі Белгазпрамбанка ёсць карціна Царфіна «Альпійская даліна» — падарунак Цэнтра «Арт Банкінг»[4].

У 2012 годзе дачка мастака Ліліян Дзюлак-Царфін перадала ў дар Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь дзве працы свайго бацькі — «Лес» і «Светлы неф». Спадарыня Дзюлак перадала працы праз свайго сына Іва, які па запрашэнні Белгазпрамбанка наведаў адкрыццё выставы «Мастакі Парыжскай школы з Беларусі» 20 верасня 2012 года[5][6].

У 2019 годзе кампанія «А-100» набыла ў спадчыннікаў Шрагі Царфіна 15 твораў мастака[7].

Персанальная выстаўка «Шрага Царфін. Рух да святла», прымеркаваная да 120-годдзя з дня нараджэння мастака, працавала ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі з 6 снежня 2019 па 19 лютага 2020[8].

Зноскі

  1. 1 2 Czech National Authority Database Праверана 28 сакавіка 2022.
  2. Зарфин Файбич-Шрага (1899—1975) «Дети в парке»(руск.) . Антыкварны салон «Богема». Праверана 24 ліпеня 2011.
  3. Возвращение на родину шедевра витебской знаменитости(руск.) . Витебский Курьер (10 студзеня 2015). Праверана 29 жніўня 2021.
  4. Альпийская долина
  5. Возвращение на Родину
  6. Liliane Dulac Zarfin. Zarfin 2008–2014(англ.)  (недаступная спасылка). zarfin.com (20 кастрычніка 2014). Архівавана з першакрыніцы 29 жніўня 2021. Праверана 20 снежня 2014.
  7. 15 карцін мастака Парыжскай школы Шрагі Царфіна вярнуліся ў Беларусь (нявызн.). Еўрапейскае радыё для Беларусі (13 мая 2019). Праверана 29 жніўня 2021.
  8. Афіша выстаўкі «Шрага Царфін. Рух да святла» (нявызн.) (недаступная спасылка). Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Архівавана з першакрыніцы 6 снежня 2019. Праверана 29 жніўня 2021.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі ў дэпартаменце Сен-Сен-Дэні
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Імігравалі ў Францыю з Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смілавічах
Катэгорыя·Памерлі ў 1975 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1893 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Мастакі Францыі
Катэгорыя·Памерлі 25 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1899 годзе
Катэгорыя·Парыжская школа
Катэгорыя·Яўрэйскія мастакі
Катэгорыя·Мастакі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1900 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных