wd wp Пошук:

ФК Гофенгайм

«Гофенгайм» (ням.: TSG 1899 Hoffenheim) — нямецкі футбольны клуб з горада Зінсгайм (дакладней, з гарадскога раёна Гофенгайм). Заснаваны ў 1899 годзе. Нягледзячы на доўгую гісторыю, клуб толькі ў 2008 годзе ўпершыню прабіўся ў нямецкі найвышэйшы дывізіён. У 2007 годзе клуб вырашыў прыняць выкарыстанне кароткай формы імені «1899 Hoffenheim» замест традыцыйнага «TSG Hoffenheim». Гуляўчы ў пятым па значнасці дывізіёне Германіі ў 2000 годзе, клуб здолеў прабіцца ў Бундэслігу ў 2008 годзе, дзякуючы фінансавай падтрымцы былога іграка клуба і магната праграмнага забеспячэння Дзітмара Гопа. Клуб прадстаўляе былую вёску Гофенгайм, якая зараз з’яўляецца раёнам горада Зінсгайм у зямлі Бадэн-Вюртэмберг.

Гісторыя

Футбольны клуб «Гофенгайм-1899» быў заснаваны 1 ліпеня 1899 года як спартыўнае таварыства, якое аб’ядноўвала некалькі відаў спорту: гімнастыку, валейбол, барацьбу і іншыя. Футбол таксама быў прадстаўлены ў дадзеным грамадстве, але доўгі час не быў на вядучых ролях. Футбольная каманда на працягу цэлага стагоддзя выступала ў ніжэйшых аматарскіх лігах. Да 1989 года клуб гуляў у Бецыркслігзе, у сёмым дывізіёне ў тагачасным нямецкім футболе. У сезоне 1988/89 заняў апошняе месца ў сёмым дывізіёне і вылецеў у Крайскласэ A.

Пасля вылету ў найнізкую лігу, мільярдэр Дзітмар Гоп, які сам у юнацкасці гуляў за «Гофенгайм», пачаў спансараваць клуб. Спачатку ён вылучыў 10 тысяч нямецкіх марак на новыя мячы і трэніравальнае абсталяванне. У сезоне 1989/90 клуб перамог у турніры Крайскласэ і вярнуўся ў Бецыркслігу, у якой на наступны сезон таксама заняў першае месца. У 1990—1996 гадах «Гофенгайм» гуляў у Ландэслізе, гэта значыць у шостым па значнасці нямецкім дывізіёне, у 1996 годзе клуб здолеў пераммагчы і ў гэтай лізе, пяройдучы ў Фербандслігу. У 2000 годзе «Гофенгайм» перамог у Фербандслізе, перайшоўшы ў Оберлігу, дзе ў першым жа сезоне заняў першае месца.

За два сезоны, з 1999 па 2001 гады, клуб падняўся з раённай лігі ў рэгіянальную лігу, гэта значыць аналаг другога дывізіёна. Такім чынам, у сезоне 2001/02 гадоў клуб дабраўся да трэцяга дывізіёна — Рэгіяналлігі, наперадзе якой у Германіі знаходзяцца толькі абедзве Бундэслігі. У сезоне 2001/02 клуб заняў 13-е месца ў Рэгіяналлізе, у сезонах 2002/03 і 2003/04 клуб заняў 5 масца, у 2004/05 — сёмае, а ў 2005/06 — чацвёртае. У сезоне 2002/03 гадоў «Гофенгайм» упершыню паспяхова кваліфікаваўся ў Кубак Германіі. Перамогшы «Гройтэр Фюрт» на стадыі 1/32 фіналу (4:1), яны былі спынены «Кёльнам» матчы 1/16 фіналу (1:5).

У сезоне 2003/04 пра вясковы клуб пад мецэнацтвам мільярдэра даведалася ўся Германія: у Кубку Германіі «Гофенгайм» абыграў «Айнтрахт» з Трыра (4:3), «Карлсруэ» (4:0) і леверкузенскі «Баер» (3:2 — першы афіцыйны матч гафенгаймцаў супраць прадстаўніка Бундэслігі) і дабраўся да чвэрцьфіналу, у якім саступіў «Любеку» (0:1).

У сезоне 2006/07, здзейсніўшы магутны рывок у другім крузе чэмпіянату, «Гофенгайм» заняў другое месца ў Рэгіяналлізе і перайшоў у Другую Бундэслігу. Выхад у вышэйшую лігу прывёў да таго, што клубу спатрэбіўся новы стадыён, бо стары «Стадыён імя Дзітмара Гопа» быў разлічаны толькі на 6 тысяч гледачоў. Першую палову сезона 2008/09 клуб правёў на стадыёне ў Мангейме. З другой паловы сезона 2008/09 «Гофенгайм» гуляў на новым стадыёне «Рэйн-Некар-Арэна» у Зінсгайме, які разлічаны на 30 000 гледачоў.

Сезон 2007/08 гадоў прайшоў для «Гофенгайма» вельмі ўдала: другое месца ў Другой Бундэслізе і пераход у найвышэйшы дывізіён нямецкага футбола; чвэрцьфінал у Кубку Германіі. У гэтым сезоне быў усталяваны рэкорд Другой Бундэслігі па суме за трансфер футбаліста: Эдуарду быў набыты за 8 мільёнаў еўра. Усяго сума, укладзеная Гопам у клуб з 1989 года, ацэньваецца ў 150—200 мільёнаў еўра.

Пасля 18 тураў у Бундэслізе 2008/09 практычна з пачатку чэмпіянату займала месца на вяршыні турнірнай табліцы, нападнік клуба басніец Ведад Ібішавіч узначальваў спіс бамбардзіраў чэмпіянату, каманда сенсацыйна заняла 1 месца і стала «восеньскім чэмпіёнам». Пасля зімы ў камандзе пачаўся спад. У выніку ў свой дэбютны сезон «Гофенгайм» заняў 7 месца.

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
Брамнікі
1 Германія Бр Олівер Баўман 1990
12 Германія Бр Філіп Пентке 1985
Абаронцы
3 Чэхія Аб Павел Кадаржабек 1992
4 Боснія і Герцагавіна Аб Эрмін Бічакчыч 1990
5 Турцыя Аб Азан Кабак 2000
11 Іспанія Аб Анхелінья 1997
21 Германія Аб Бенжамін Гюбнер Капітан каманды 1989
22 Германія Аб Кевін Фогт 1991
24 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Джасцін Чэ 2003
25 Нігерыя Аб Кевін Акпагума 1995
26 Партугалія Аб Эдуарду Куарэжма 2002
34 Францыя Аб Стэнлі Нсокі 1999
Паўабаронцы
6 Германія ПА Грыша Промель 1995
8 Германія ПА Дэніс Гайгер 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
Паўабаронцы
13 Германія ПА Ангела Штылер 2001
14 Аўстрыя ПА Крыстаф Баўмгартнер 1999
16 Германія ПА Себасцьян Рудзі 1990
20 Германія ПА Фін Оле Бекер 2000
35 Германія ПА Мухамед Дамар 2004
39 Германія ПА Том Бішаф 2005
Ізраіль ПА Ілай Эльмкіс 2000
Нападнікі
7 Данія Нап Якаб Бруун Ларсен 1998
9 Тога Нап Іла Бебу 1994
10 Ізраіль Нап Мунас Дабур 1992
27 Харватыя Нап Андрэй Крамарыч 1991
29 Данія Нап Роберт Скоў 1996
33 Францыя Нап Жаржынья Рутэр 2002
44 Германія Нап Фіснік Аслані 2002

Спасылкі

  1. https://www.transfermarkt.com/tsg-1899-hoffenheim/mitarbeiterhistorie/verein/533
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·ФК Гофенгайм
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1899 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы Германіі