wd wp Пошук:

У пошуках Нэма

«У пошуках Нэма» (англ.: Finding Nemo) — амерыканскі анімацыйны фільм студыі «Pixar» 2003 года. Пераможца прэміі «Оскар» (2004) у намінацыі «Найлепшы анімацыйны поўнаметражны фільм». Ён быў прысвечаны Глену Мак-Куіну, аніматару Pixar, які памёр ад меланомы ў кастрычніку 2002 года, за сем месяцаў да выхаду фільма ў пракат.

Сюжэт

Па сюжэце, рыба-клоўн Марлін пасля трагічнай гібелі жонкі празмерна апекуецца сваім сынам Нэма, у якога пашкоджаны плаўнік. Аднойчы цікаўны Нэма, каб даказаць, што ён ужо дарослы, выплывае занадта далёка ў адкрытае мора, дзе яго ловіць вадалаз, і Марлін вымушаны адправіцца на пошукі сына.

Да Марліна далучаецца рыбка на імя Доры, якая хоча дапамагчы, але адно ўскладняе пошукі. Пакуль Марлін і Доры сутыкаюцца з акуламі, медузамі і мноствам інышх акіянскіх пагроз, Нэма плануе ўцёкі з акварыума дантыста.

Беларуская агучка

Афіцыйны беларускі пераклад падрыхтаваны студыяй «Кінаконг» і выйшаў у 2022 годзе на відэасэрвісе VOKA[2]. Ролі агучвалі:

а таксама Ігар Сідорчык, Наталля Кот-Кузьма, Андрэй Градабоеў, Эдуард Вайніловіч, Любоў Клок, Раман Падаляка, Святлана Цімохіна, Аляксандр Вергуноў, Андрэй Мілюхін, Зміцер Рачкоўскі, Сяргей Жбанкоў і іншыя.

Зноскі

  1. 1 2 3 europeanfilmawards.eu Праверана 8 чэрвеня 2021.
  2. Оскароносный мультфильм «В поисках Немо» вышел на VOKA в беларуской озвучке(руск.)  (27 ліпеня 2022). Праверана 13 верасня 2022. Архівавана 13 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Мультфільмы ЗША
Катэгорыя·Мультфільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мультфільмы 2003 года
Катэгорыя·Фільмы на англійскай мове
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы, музыку да якіх напісаў Томас Ньюман
Катэгорыя·Фільмы, агучаныя па-беларуску праектам Кінаконг