wd wp Пошук:

Уільям Морыс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Морыс.

Уільям МОРЫС (William Morris; 24 сакавіка 1834, Уолтэмстоу — 3 кастрычніка 1896,Лондан) — англійскі мастак, пісьменнік, тэарэтык мастацтва, грамадскі дзеяч.

Вучыўся ў Оксфардскім універсітэце (1853—56). 3 1856 працаваў у архітэктурнай майстэрні Дж. Э. Стрыта ў Лондане. У 1857—62 займаўся жывапісам.

3 1860-х г. пад уплывам ідэй прэрафаэлітаў, І. Карлейля і Дж. Рэскіна выступаў з рамантычнай крытыкай буржуазнага ладу, машыннай вытворчасці проціпастаўляў народныя рамёствы, традыцыі ручной працы і індывідуальную мастацкую творчасць, у якіх бачыў сродак эстэтычнага выхавання і пераўвасаблення грамадства. У 1861—62 заснаваў (з П. Маршалам і Ч. Фолкнерам) мастацка-прамысловую кампанію (саматужныя майстэрні дэкаратыўнай размалёўкі, мэблі, тканін, металічных вырабаў, вітражоў, шпалер, вышывак і інш.), у 1890—91 — Келмскоцкае выдавецтва. Вырабы яго майстэрняў, афармленне інтэр’ераў і кніг вызначаліся рысамі дэкаратыўных стылізацый у духу сярэдневяковага мастацтва. Творчасць У. Морыса папярэднічала ўзнікненню стылю мадэрн і заклала асновы мастацкага канструявання.

Імкненне да сярэдневяковых матываў і рамантычнай стылізацыі вобразаў уласціва і для яго літаратурнай творчасці: паэмы «Абарона Гінеўры» (1858), «Зямны рай» (ч. 1—3, 1868—70), аповесці «Сон пра Джона Бола» (1888). Аўтар сацыяльна-ўтапічнага рамана «Звесткі ніадкуль, або Эпоха шчасця» (1891).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118584251 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. 1 2 Моррис Уильям // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004. Праверана 15 красавіка 2021.
  5. 1 2 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Англамоўныя паэты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1834 годзе
Катэгорыя·Прэрафаэліты
Катэгорыя·Сацыялісты-ўтапісты
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта
Катэгорыя·Паэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Уолтэмстоу
Катэгорыя·Памерлі 3 кастрычніка
Катэгорыя·Філасофія мастацтва
Катэгорыя·Філосафы XIX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 сакавіка
Катэгорыя·Удзельнікі руху мастацтваў і рамёстваў
Катэгорыя·Мастакі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Лондане
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вялікім Лондане
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Мастакі рамантызму
Катэгорыя·Памерлі ў 1896 годзе