wd wp Пошук:

Уільям Лэм

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Уільям Лэм (англ.: William Lamb, 2nd Viscount Melbourne, 15 сакавіка 1779 — 24 лістапада 1848) — 27-ы, 30-ы прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лондане ў сям’і Пеністана Лэма, 1-га віконта Мельбурна. Атрымаў адукацыю ў Ітане і кембрыджскім Трыніці-каледжы. У 1806 годзе абраны членам Палаты абшчын ад партыі вігаў. З 1827 па 1828 займаў пасаду Сакратара па ірландскіх пытаннях. Пасля смерці бацькі ў 1828 атрымаў у спадчыну тытул і сяброўства ў Палаце лордаў. З прыходам вігаў да ўлады ў 1830 годзе заняў пасаду Дзяржаўнага сакратара ва ўрадзе Чарльза Грэя. Пасля сыходу апошняга на супакой ў 1834 годзе, узначаліў кабінет вігаў. Аднак, пасля рашэння Вільгельма IV, суперніка радыкальных рэформаў, аб роспуску ўрада вігаў, Мельбурн быў вымушаны саступіць крэсла лідару торы Роберту Пілю (на працягу трох тыдняў пасля роспуску кабінета Лэма функцыі прэм’ер-іністра выконваў іншы лідар торы Артур Уэлслі Уэлінгтан, герцаг Уэлінгтан, бо Роберт Піль быў у Італіі). На парламенцкіх выбарах 1835 Піль не змог атрымаць перамогу, і віконт Мельбурн быў абраны прэм’ер-міністрам Вялікабрытаніі на другі тэрмін, які доўжыўся па 1839 год, калі нягледзячы на папулярнасць торы, Уільям Лэм зноў змог перамагчы Піля пры істотнай падтрымцы Каралевы Вікторыі. Тым не менш, у 1841 кансерватары набралі большасць пры разглядзе пытання аб даверы ўраду, і Мельбурн у другі раз перадаў свой ​​пост Роберту Пілю.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 William Lamb, 2nd Viscount Melbourne // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 3 Oxford Dictionary of National Biography / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. Lundy D. R. The Peerage
  5. 1 2 3 Kindred Britain
  6. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  7. http://www.historyofparliamentonline.org/volume/1820-1832/member/lamb-hon-william-1779-1848
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1779 годзе
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 24 лістапада
Катэгорыя·Памерлі ў Хартфардшыры
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1848 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Англіі
Катэгорыя·Вігі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 15 сакавіка
Катэгорыя·Члены парламента Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства