wd wp Пошук:

Утрэхцкая унія

Утрэхцкая унія — ваенна-палітычны саюз спачатку пяці, а затым сямі правінцый (Галандыя, Зеландыя, Утрэхт, Гелдэрланд, Аверэйсел, Фрысландыя, Гронінген) Паўночных Нідэрландаў, створаны 23 студзеня 1579 года ў Утрэхце супраць Іспаніі.

У ходзе Нідэрландскай буржуазнай рэвалюцыі паўднёвыя правінцыі краіны 6 студзеня 1579 года заключылі Араскую унію, накіраваную на захаванне ўлады іспанскага караля Філіпа II Габсбурга. У адказ пяць паўночных правінцый (пазней да іх далучыліся яшчэ дзве правінцыі) 23 студзеня 1579 года заключылі ў Утрэхце унію супраць іспанскай улады, якая спрабавала аднавіць панаванне ў Нідэрландах, фактычна страчанае ў ходзе рэвалюцыі, і супраць унутранай феадальна-каталіцкай рэакцыі.

Артыкулы Утрэхцкай уніі прадугледжвалі сумеснае вядзенне рэвалюцыйнай вайны, непарыўнасць саюза, вядзенне агульнай знешняй палітыкі, стварэнне агульнай арміі, адзінай манетнай сістэм.

Утрэхцкая унія, якая фармальна не абвяшчала аб зрыньванні іспанскага караля, разам з тым не пакідала месца для рэальна дзеючай каралеўскай улады. Прадугледжвала федэратыўны палітычны лад.

Заключэнне Утрэхцкай уніі заклала аснову самастойнага дзяржаўнага існавання Рэспублікі Злучаных правінцый (да Утрэхцкай уніі далучыліся таксама многія гарады Фландрыі і Брабанта, але ў 1580-х гг. XVI стагоддзя яны былі заваяваныя іспанскімі войскамі).

Літаратура

Спасылкі

Зноскі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·1579 год у Еўропе
Катэгорыя·Утрэхт
Катэгорыя·Нідэрландская рэвалюцыя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Гісторыя Нідэрландаў