wd wp Пошук:

Усяжскі сельсавет

У́сяжскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — пасёлак Усяж.

Геаграфія

Сельсавет знаходзіцца на паўночны захад ад Смалявічаў. На тэрыторыі сельсавета размешчана 10 садовых таварыстваў.

Гісторыя

У лістападзе—снежні 1917 года ў адпаведнасці з рашэннем 2-га Усерасійскага з’езда Саветаў аб пераходзе ўсёй улады да Саветаў пачалі паўсюдна арганізоўвацца і стварацца Саветы рабочых і сялянскіх дэпутатаў. У гэты час у ліку іншых сельскіх Саветаў быў арганізаваны Емяльянаўскі сельскі Савет у вёсцы Емяльянава. З 20 жніўня 1924 года сельсавет у складзе Смалявіцкага раёна Менскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Смалявіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Мінскай вобласці. З 25 снежня 1962 года ў складзе Мінскага раёна, з 6 студзеня 1965 года ў складзе адноўленага Смалявіцкага раёна. 10 лютага 1977 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Усяж, сельсавет перайменаваны ў Усяжскі[1]. 23 сакавіка 1987 года ў склад Прылепскага сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Высокае і Ізбіцкае), у склад Азярыцкаслабадскога сельсавета перададзены 2 населеныя пункты (вёскі Дубовікі і Малое Залужжа), у склад сельсавета з Жодзінскага сельсавета перададзена вёска Напалкі[2]. 22 мая 1998 года ў склад Жодзінскага сельсавета вернута вёска Напалкі. 28 снежня 2000 года вёска Дубовікі вернута ў склад сельсавета з Азярыцкаслабадскога сельсавета[3]. 5 сакавіка 2008 года вёска Куркава атрымала статус аграгарадка, цэнтр сельсавета перанесены ў аграгарадок Куркава[4]. 30 кастрычніка 2009 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Юр’еўскага сельсавета (9 населеных пунктаў: аграгарадок Юр’ева, вёскі Антаполле, Кальнікі, Мглё, Прудзішча, Сарнацкае, Сутокі, Хаценава і Юзафова)[5], 16 снежня 2009 года — частка скасаванага Прылепскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Высокае, Ізбіцкае, Кавалеўшчына, Тадуліна і Усяжа)[6]. 24 верасня 2013 года цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак Усяж[7].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (10 населеных пунктаў) — 3110 чалавек[8], з іх 91,6 % — беларусы, 6,4 % — рускія, 1,0 % — украінцы[9].

Эканоміка

Праз тэрыторыю сельсавета праходзяць вузкакалейная чыгунка і рэспубліканская аўтадарога Лагойск — Смалявічы — Мар’іна Горка Р59.

На тэрыторыі сельсавета размешчана 15 прадпрыемстваў розных формаў уласнасці. Найбольш буйныя:

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 10 лютага 1977 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1977, № 9 (1527).
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 сакавіка 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1987, № 23 (1901).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 28 декабря 2000 г. № 61 Об изменении границ Озерицко-Слободского и Усяжского сельсоветов Смолевичского района
  4. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 5 марта 2008 г. № 66 О преобразовании некоторых сельских населенных пунктов в агрогородки Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  5. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 октября 2009 г. № 219 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 28 чэрвеня 2021.
  6. Решение Минского областного Совета депутатов от 16 декабря 2009 г. № 231 Об изменении административно-территориального устройства Минской области Архівавана 21 кастрычніка 2021.
  7. Решение Смолевичского районного Совета депутатов от 24 сентября 2013 г. № 172 О переносе административного центра Усяжского сельсовета в поселок Усяж
  8. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  9. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Мінскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Усяжскі сельсавет