wd wp Пошук:

Усходняя Нуса-Тэнгара

Усходняя Нуса-Тэнгара (індан.: Nusa Tenggara Timur) — правінцыя Інданезіі на Малых Зондскіх астравах. Плошча — 47931,54 км². Насельніцтва — 5 325 566 чалавек. Адміністрацыйны цэнтр — Купанг.

Правінцыя была ўтворана 14 жніўня 1958 г. Уключае 566 астравоў, у тым ліку Флорэс, Сумба, Лембата, Камода, Рынча, Саву, Аданара, Роты, Алор, Салор, значную частку вострава Тымор. На апошнім месціцца адміністрацыйны цэнтр правінцыі Купанг. Ён мае статус асобнага горада. Астатняя тэрыторыя правінцыі падзелена на 21 акругу.

Большасць насельніцтва належыць да каталіцкай і іншых хрысціянскіх канфесій.

Асноўныя галіны эканомікі: сельская гаспадарка, лясная гаспадарка, здабыча карысных выкапняў (марганец, мергель), рыбалоўства, турызм. У 2010 г. 23% насельніцтва характарызаваліся як бедныя.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Правінцыі Інданезіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі