wd wp Пошук:

Міхаіл Іванавіч Пастухоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пастухоў. Міхаіл Іванавіч Пастухоў (нар. 7 красавіка 1958 г. Сураж, Бранская вобласць) — беларускі юрыст. Заслужаны юрыст Рэспублікі Беларусь (1994).

Біяграфія

У 1980 скончыў з адзнакай юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта. У 1983 абараніў кандыдацкую дысертацыю па тэме: «Крымінальна-прававыя аспекты апраўдання падсудных»; ў 1993 абараніў доктарскую дысертацыю па тэме: «Рэабілітацыя невінаватых у крымінальным працэсе. Асновы прававога інстытута». Удзельнічаў у распрацоўцы Канцэпцыі судова-прававой рэформы 1992 года, праекта Крымінальна-працэсуальнага кодэкса (1992—1994), Канстытуцыі 1994 года, Закона аб Канстытуцыйным судзе. Працаваў малодшым навуковым супрацоўнікам у Інстытуце філасофіі і права Акадэміі навук БССР (1983—1985); выкладчыкам, намеснікам начальніка навукова-даследчага аддзела ў Інстытуце нацыянальнай бяспекі Беларусі (1985—1994). З красавіка 1994 года суддзя Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

23 студзеня 1997 вызвалены ад пасады ўказам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь «у сувязі з заканчэннем тэрміну паўнамоцтваў суддзі». З лютага 1997 па цяперашні час — прафесар права недзяржаўнага інстытута кіравання і прадпрымальніцтва; са жніўня 1997 года — кіраўнік Цэнтра прававой абароны СМІ пры Беларускай асацыяцыі журналістаў. У час грамадска-палітычнага крызісу восенню 1996 года застаўся верны прысязе суддзі Канстытуцыйнага суда, што і прынесла яму вядомасць у Беларусі і за яе межамі.

Спрабаваў дабіцца аднаўлення на пасадзе суддзі Канстытуцыйнага суда, лічачы незаконным загад па яго вызваленні з пасады. Прайшоўшы ўсе інстанцыі, звярнуўся ў Камітэт па правах чалавека ААН. 5 жніўня 2002 года Камітэт прызнаў факт парушэння беларускімі ўладамі Міжнароднага пакта аб грамадзянскіх і палітычных правах. Аднак яго рашэнне не было выкананае[1].

Узнагароды

Удастоены міжнароднай прэміі «За развіццё дэмакратыі і грамадзянскай супольнасці» (1998). Узнагароджаны медалём 100 гадоў БНР Рады Беларускай Народнай Рэспублікі[2].

Зноскі

  1. Коктыш, Марина Михаил ПАСТУХОВ: «Некоторые считают меня занудой…»(руск.)  (недаступная спасылка). За чашечкой кофе с Мариной Коктыш. Народная Воля (12 красавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 29 мая 2017. Праверана 16 сакавіка 2016.
  2. Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Заслужаныя юрысты Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Суражы (Бранская вобласць)
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1958 годзе
Катэгорыя·Юрысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём да стагоддзя БНР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя рэжымам Лукашэнкі
Катэгорыя·Правазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Дактары юрыдычных навук
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Педагогі Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў