wd wp Пошук:

Упа

Упа́ (руск.: Упа) — рака ў Тульскай вобласці Расіі, правы прыток ракі Ака (басейн Волгі).

Даўжыня ракі 345 км, плошча вадазбору 9510 км². Бярэ пачатак на Валоўскім плато, каля сяла Верхауп’е[1]. Працякае ў межах Сярэднярускага ўзвышша. Да Тулы цячэ пераважна на поўнач, затым рака паварочвае на захад. Упадае ў Аку каля сяла Куляшова. Рэчышча Упы звілістае, шырынёй 30—40[1] м. Шырыня поймы 1,5—2[1] км.

Жыўленне ракі пераважна снегавое. Разводдзе з канца сакавіка да пачатку траўня. Расход вады (за 89 км ад вусця) — 40,2[2] м³/с, каля сяла Арлова — 41,1[1] м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 1,297[1] км³/год. Рака замярзае ў канцы лістапада — снежні, адкрываецца ў канцы сакавіка — пачатку красавіка.

Прытокі: Мізгея, Глутня, Ватца, Плава, Рысня, Упка, Туліца, Бежка, Лебягожа, Упёрта і інш.

На Упе размешчаны гарады Савецк і Тула, пасёлак гарадскога тыпу Адоеў. Каля Савецка пабудавана вадасховішча (плошча 5,7 км²)[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  2. Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 448. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Прытокі Акі (прыток Волгі)
Катэгорыя·Рэкі Тульскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта