wd wp Пошук:

Уосатч

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Горы Уосатч (англ.: Wasatch Range) або хрыбет Уосатч — горны масіў на захадзе ЗША, які праходзіць прыкладна за 260 км (160 міль) ад мяжы Юта — Айдаха на поўдзень да цэнтра штата Юта. Гэта заходні край вялікіх Скалістых гор і ўсходні край Вялікага Басейна. На поўнач горы Уосатч пашыраюцца ў штат Айдаха, палягаючы ў цалкам гэтым штаце. На мове карэннага народа юты Уосатч азначае «горны перавал». Па словах Уільяма Брайта, горы былі названы ў гонар правадыра з племяні шашонаў, які называў гэтыя горы словам wasattsi, што азначае «блакітная чапля».

Агульныя звесткі

Ад пачатку засялення гэтай тэрыторыі еўрапейскімі каланістамі, большасць насельніцтва штата Юта вырашыла пасяліцца ўздоўж заходняга фронту горнага хрыбта, дзе шматлікія рэкі выходзяць з гор. Для ранніх пасяленцаў горы Уосатч былі важнай крыніцай вады, драўніны і граніту. Сёння 85 % насельніцтва штата Юта жыве ў межах 24 км ад хрыбта Уосатч, у асноўным у далінах на захадзе. Гэтая канцэнтрацыя на заходнім баку вядомая як «Фронт Уосатча» (англ.: Wasatch Front) і налічвае крыху больш за 2 000 000 чалавек. Солт-Лэйк-Сіці знаходзіцца паміж хрыбтом Уосатч і Вялікім Салёным возерам.

Самы высокі пункт хрыбта — г. Нібо (3636 метраў), трайная вяршыня, якая ўзвышаецца над г. Нефаем. У некаторых месцах горы крута падымаюцца над далінай ад 1320 м да 3400 м. Сярод іншых прыкметных вяршынь — гара Цімпанагос, масіўная вяршыня, якая навісла над паўночнай часткай акругі Юта. Таксама прыкметнымі пікамі Самотны пік (англ.: Lone Peak), Твін Пікс (англ.: Twin Peaks) і гара Алімп (англ.: Mount Olympus).

Хоць пікі хрыбта Уосатч і дасягаюць вышыні больш за 3600 м, яны не асабліва высокія ў параўнанні са Скалістымі гарамі Каларада ці нават з гарамі Юінта (іншая асноўная частка Скалістых гор у штаце Юта).

Зноскі

  1. Peakbagger.com
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Горныя хрыбты ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кардыльеры
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат