wd wp Пошук:

Уорыкскі ўніверсітэт

Уорыкскі ўніверсітэт (англ.: University of Warwick) — брытанская дзяржаўная даследчая вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Ковентры.

Агульная характарыстыка

Універсітэт быў заснаваны ў 1965 годзе ў рамках дзяржаўнай ініцыятывы па пашырэнні вышэйшай адукацыі. Вучэльня у асноўным базуецца ў кампусе плошчай 290 гектараў (720 акраў) на ўскраіне Ковентры з кампусам-спадарожнікам у Уэлсбарне. Ён арганізаваны ў тры факультэты - мастацтваў, навукі і медыцыны і сацыяльных навук - у складзе якіх ёсць 32 дэпартаменты. Па стане на 2019 год тут навучаецца каля 26 тысяч студэнтаў дзённай формы навучання і ёсць 2,5 тысячы выкладчыкаў і навуковых супрацоўнікаў. У 2020/2021 годзе кансалідаваны прыбытак вучэльні склаў 703,7 мільёна фунтаў стэрлінгаў, з якіх 139,8 мільёна фунтаў стэрлінгаў прыпадалі на даследчыя гранты і кантракты.

Універсітэт у сярэднім адбірае 5 000 студэнтаў з 38 000 прэтэндэнтаў (7,7 кандыдата на месца). Універсітэт вядзе шырокую камерцыйную дзейнасць, у тым ліку мае навуковы парк прамысловую групу.

Сярод выпускнікоў і супрацоўнікаў ёсць лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, а таксама члены Брытанскай акадэміі, Каралеўскага таварыства літаратуры, Каралеўскай акадэміі інжынерыі і Каралеўскага таварыства. Сярод выпускнікоў таксама кіраўнікі дзяржаў, чыноўнікі, кіраўнікі міжурадавых арганізацый і цяперашні галоўны эканаміст Банка Англіі.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Ковентры
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1966 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных