wd wp Пошук:

Уолтэр Хоўарс

Уолтэр Хоўарс (19 сакавіка 1883, Чорлу — 19 сакавіка 1950, Бірмінгем) — англійскі хімік-арганік і біяхімік, член Лонданскага каралеўскага таварыства (1928).

Біяграфія

Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (доктар філасофіі, 1910), у 1911 годзе доктар навук Манчэстэрскага ўніверсітэта. З 1912 г. прафесар універсітэта Сент-Андрус, з 1920 года — Армстранг-каледжа ў Ньюкасле, у 1925—1948 гадах — Бірмінгемскага ўніверсітэта.

Асноўныя працы

Асноўныя працы па хіміі вугляводаў. Вызначыў будову і вывучыў уласцівасці многіх цукроў (мальтозы, лактозы, крухмалу, цэлюлозы і інш.) Удасканаліў наменклатуру цукроў. Адным з першых (1933) ажыццявіў сінтэз аскарбінавай кіслаты (вітамін С). Аўтар тэрміна канфармацыя. У гады Другой сусветнай вайны ўдзельнічаў у распрацоўках, звязаных з прымяненнем атамнай энергіі.

Нобелеўская прэмія

Падчас працы ў Бірмінгемскім універсітэце атрымаў Нобелеўскую прэмію па хіміі (1937, сумесна з П. Карэрам).

Зноскі

  1. 1 2 Sir Norman Haworth // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Walter Norman Haworth // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Norman Haworth FactsNobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
  4. 1 2 3 Norman Haworth BiographicalNobel Foundation. Праверана 5 лютага 2021.
Тэмы гэтай старонкі (25):
Катэгорыя·Памерлі ў 1950 годзе
Катэгорыя·Рыцары-бакалаўры
Катэгорыя·Памерлі 19 сакавіка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Узнагароджаныя Каралеўскім медалём
Катэгорыя·Выпускнікі Манчэстэрскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Выпускнікі Гётынгенскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па хіміі
Катэгорыя·Хімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1883 годзе
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Біяхімікі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Англіі
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Ланкашыры
Катэгорыя·Ганаровыя дактары
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Лонданскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чорлу
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Памерлі ў Бірмінгеме
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём Дэві