Універсітэт імя Святых Кірыла і Мяфодзія (макед.: Универзитет „Св. Кирил и Методиј“) створаны ў горадзе Скоп’е ў 1949 годзе з трох факультэтаў. Сёння гэта вядучая навучальная ўстанова Паўночнай Македоніі, якая налічвае 23 факультэты і 10 навуковых інстытутаў.