Універсітэт лагістыкі Кюнэ — Вышэйшая школа прыкладных навук па лагістыцы і менеджменце (ням.: Kühne Logistics University – Wissenschaftliche Hochschule für Logistik und Unternehmensführung) — нямецкая прыватная вышэйшая навучальная і навукова-даследчая ўстанова з сядзібай у горадзе Гамбург.
Універсітэт кіруецца Некамерцыйным таварыствам з абмежаванай адказнасцю «Універсітэт лагістыкі Кюнэ», адзіным акцыянерам якога з’яўляецца Дабрачынны фонд Кюнэ, які знаходзіцца ў Швейцарыі. Гэты фонд садзейнічае развіццю адукацыі і прафесійнай падрыхтоўкі, а таксама даследаванням і навуцы ў транспартнай індустрыі і лагістыцы.
Установа складаецца з двух факультэтаў: факультэта аперацый і тэхналогій і факультэта лідарства і менеджменту.
У цяперашні час у ВНУ налічваецца 22 прафесара, якія займаюцца даследаваннямі ў галіне лагістыкі, менеджменту і карпаратыўнага кіравання.