wd wp Пошук:

Казімір I Аднавіцель

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых людзей з імем Казімір.

Казімір І Аднавіцель (25 ліпеня 1016 — 28 лістапада 1058, Познань) — польскі князь (1034—1058, з перапынкамі) дынастыі Пястаў. Сын Мешкі І і Рыхэзы Латарынгскай.

У 1026 г. быў аддадзены на выхаванне ў адзін з польскіх кляштараў. Пасля смерці бацькі супраць заняўшага яго месца Казіміра І выступілі прадстаўнікі заможных радоў і духавенства, а падуладную яму дзяржаву ахапіў сялянскі бунт, заснаваны на ідэі звароту да паганства, што з’яўлялася следствам незавершанай канфесіяналізацыі і эканамічнага прыгнёта.

Казімір І пакінуў краіну і напачатку жыў пры двары венгерскага караля Іштвана І, а пасля ў сваёй маці ў Саксоніі. Выкарыстаўшы складанае становішча Польшчы, у 1038 г. чэшскі князь Бржэціслаў захапіў Гнезна, адкуль вывез рэліквіі святога Войцеха і далучыў да Чэхіі Сілезію.

Заклапочаны праблемаю вяртання Польшчы да паганства, імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Генрых III аказаў Казіміру І дапамогу фінансавымі і ваеннымі сродкамі (500 рыцараў) для вяртання ўлады, якую той выкарыстаў і ў 1039 г. аднавіў сваю ўладу ў Польшчы і падавіў паганскае паўстанне. Аднак за дапамогу Казімір І прызнаў сюзерэнітэт імперыі.

Казімір І Аднавіцель вяртаецца ў Польшчу

У 1042 г. ажаніўся з сястрой вялікага кіеўскага князя Яраслава, Дабранегай (пры крышчэнні атрымала імя Марыя).

З мэтай поўнага ўзнаўлення дзяржаўнай арганізацыі Казімір І імкнуўся да аднаўлення польскай царквы. Таму ён выдзяляў на гэтыя мэты вялікія сродкі і нават заснаваў у Тынцы кляштар бенедыкцінцаў. Аднак «гэта было нялёгкай задачай», паколькі рымскія папы Бенедзікт І і Леў ІХ знаходзіліся пад уражаннем хуткага разбурэння польскай дзяржавы і новай царкоўнай правінцыі. Усё ж у 1046 г. Казімір І аднавіў кракаўскае біскупства, якое ўзначаліў Арон, асабісты герб якога пазней прыняў кракаўскі капітул. Але польскае архібіскупства так і не было адноўлена.

У 1047 г. пры дапамозе русінскіх войск, прадастаўленых у дапамогу кіеўскім князем Яраславам, Казімір І вярнуў Мазовію і Усходняе Памор’е (Заходняе Памор’е ў гэты час увайшло ў склад імперыі). У 1050 г. ён здзейсніў паспяховы паход на Сілезію, якую ўключыў у склад адноўленага ім княства. У гэту польска-чэшскую спрэчку ўмяшаўся імператар і на праведзеным у Кведлінбургу з’ездзе было прынята рашэнне аб тым, што Сілезія застаецца ў складзе Польшчы, аднак Казімір І павінен быў выплаціць чэхам 500 грывен срэбра і 30 золата. Памёр 28 лістапада 1058 г.

Дзеці ад шлюба з Дабранегай:

Зноскі

  1. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122061616 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Кракаве
Катэгорыя·Памерлі ў Познані
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1016 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі 28 лістапада
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пясты
Катэгорыя·Князі польскія
Катэгорыя·Кіраўнікі Еўропы XI стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Памерлі ў 1058 годзе