wd wp Пошук:

Уладзіслаў Сталыгва

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сталыгва. Уладзіслаў Сталыгва (1874 — ?) — беларускі грамадска-палітычны дзеяч.

Біяграфія

Быў родам з Віцебшчыны. Сям’я заўсёды захоўвала беларускія традыцыі. Так, напрыклад, як прыгадвала Зоська Верас, на Запускі іх частавалі беларускімі нацыянальнымі стравамі, такімі як верашчака, стояны кісель і іншымі. Гэта былі менавіта 1912—1915 гады.

У маі 1906 года ў Пецярбургу была створана выдавецкая суполка «Загляне сонца і ў наша аконца»[2], дзе Уладзіслаў Сталыгва быў сакратаром. Але ўжо ў 1910 годзе яго сям’я пакінула Пецярбург і пераехала ў Варшаву.

На лецішча сям’і Сталыгаў, якое знаходзілася недалёка ад Варшавы ў Ажарове, амаль штотыдзень прыяжджалі беларусы, якія вучыліся і жылі ў горадзе. Свае сустрэчы ў Сталыгваў яны называлі гуртком беларускай моладзі. Фактычна, гэта і быў першы гурток беларусаў у Варшаве ў XX стагоддзі. Лецішча ў Ажарове Сталыгам праектаваў архітэктар Лявон Вітан-Дубейкаўскі.

Адтуль Сталыгвы перабраліся ў Вільню. А ў сакавіку 1915 года Віленская губернская ўправа па справах аб’яднанняў зацвердзіла статут Беларускага таварыства па аказанні дапамогі пацярпелым ад вайны, і таварыства пачало працаваць. Старшынёй стаў Вацлаў Іваноўскі, а адным з сяброў быў Уладзіслаў Сталыгва.

Беларускі гурток у Варшаве. 1912 г. Сям'я Сталыгваў: Уладзіслаў справа, жонка Марыя злева. На падлозе сядзяць дзеці Паўлінак, Маня і Геня.

Пасля 1918 года быў сябрам Беларускага навуковага таварыства ў Вільні[3]

У 1920-х гадах, як прыгадвае Зоська Верас, сям’я Сталыгваў жыла ў Вільні. Але ад беларускасці яны адышлі, таму «спатыкацца з імі не было ахвоты».

Зноскі

  1. 1 2 3 4 (unspecified title) Праверана 9 мая 2022.
  2. Пагадненне Браніслава Эпімах-Шыпілы, Вацлава, Юрыя і Сабіны Іваноўскіх, Уладзіслава Сталыгвы, Уладзіслава Калашэўскага, Вінцука Валейкі аб утварэнні беларускага выдавецкага таварыства «Загляне сонца і ў наша аконца» Архівавана 9 верасня 2018.. г. Санкт-Пецярбург. 5 мая 1906 г.
  3. Henryka Ilgiewicz Rola Białoruskiego Towarzystwa Naukowego w Wilnie w formowaniu świadomości narodowej białoruskiej mniejszości (1918—1939)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1874 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
Катэгорыя·Члены Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Беларусы ў Варшаве
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Віцебскай губерні
Катэгорыя·Беларусы ў Польшчы
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі