У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Даркевіч. Уладзіслаў Пятровіч Даркевіч (1 верасня 1934, Віцебск) — беларускі археолаг, гісторык. Доктар гістарычных навук (1978).
У 1958 годзе скончыў Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт. 3 1959 года працуе ў Інстытуце археалогіі АН СССР. Вывучае гісторыю і культуру Сярэднявечча, міжнародныя сувязі Старажытнай Русі, старажытныя гарады. Сакратар Нацыянальнага камітэта па падрыхтоўцы міжнароднай энцыклапедыі «Ранняя гісторыя Еўропы».
Даследаваў творы заходняга мастацкага рамяства 12—13 стст., выяўленыя на Беларусі: бронзавы вадалей (Гродна), касцяное наверша ў выглядзе галавы льва, якая заглынае чалавека (Ваўкавыск), лыжачка для прычасця з выявай святога (Мінск), шахматныя фігуркі (Гродна, Ваўкавыск). Вывучаў шляхі з’яўлення на Русі арабскіх манет.