У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Ляшчынскі. Уладзіслаў Ляшчынскі (польск.: Władysław Leszczyński; ? — да 1663) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.
Паходзіў са шляхецкага роду Ляшчынскіх герба «Вянява». Нарадзіўся ў сям’і Рафала, ваяводы белзскага[2], і Ганны з Радзімінскіх.
Падкаморы берасцейскі. У 1648 годзе ўдзельнічаў у элекцыі караля польскага і вялікага князя літоўскага Яна II Казіміра. Удзельнічаў у бітве з украінскімі казакамі пад Берасцечкам у 1651 годзе. Меў маёнткі на Валыні, у Берасцейскім ваяводстве, вуліцу ў Берасці. Вызнаваў кальвінізм[2].