wd wp Пошук:

Уладзіслаў Аляксандравіч Фядосаў

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Уладзіслаў Фядосаў (нар. 5 мая 1998) — беларускі футбаліст, нападнік пінскай «Хвалі».

Клубная кар’ера

Выхаванец магілёўскай СДЮШАР-7, пачаў дарослую кар’еру ў мясцовым клубе «Дняпро». У 2015 годзе, пасля вылету каманды ў Першую лігу, пачаў выступаць за асноўную каманду, нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе. Сезон 2016 быў вымушаны поўнасцю прапусціць з-за траўмы, у студзені 2017 года вярнуўся да трэніровак[2]. 22 красавіка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць наваполацкага «Нафтана» (4:0). У далейшым выступаў за дубль, у асноўнай камандзе зрэдку выхадзіў на замену.

З пачатку 2018 года стаў трывала прыцягвацца да асноўнай каманды. 17 сакавіка 2018 года ў адказным матчы чвэрцьфінала Кубка Беларусі супраць салігорскага «Шахцёра» адзначыўся дублем (выніковы лік 2:0), чым дапамог магілёўскай камандзе прайсці ў паўфінал. У сезоне 2018 звычайна з’яўляўся на полі ў стартавым складзе, але не здолеў выратаваць каманду ад вылету ў Першую лігу.

З лютага 2019 года праходзіў прагляд у «Віцебску» і ў сакавіку падпісаў кантракт[3]. У віцебскім клубе часцей выхадзіў на замену, таксама шмат прапусціў з-за траўм.

У ліпені 2021 года пакінуў «Віцебск»[4] і ў хуткім часе далучыўся да «Дняпра»[5], дзе таксама звычайна выхадзіў на замену. У студзені 2022 года пакінуў магілёўскую каманду[6].

У сакавіку 2022 года трэніраваўся з наваполацкім «Нафтанам», а неўзабаве папоўніў склад кыргызскага «Нефтчы»[7]. Пакінуў клуб у ліпені 2022 года[8]. У жніўні 2022 года пасля прагляду стаў іграком пінскай «Хвалі»[9].

Міжнародная кар’ера

8 чэрвеня 2018 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Албаніі (2:3) і на 30-й хвіліне адзначыўся голам. У 2018 і першай палове 2019 гадоў трывала прыцягваўся да моладзевай зборнай, пазней з-за траўм страціў месца ў складзе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015Д2ДняпроБеларусь273
2016Д2ДняпроБеларусь00
2017Д1ДняпроБеларусь60
2018Д1ДняпроБеларусь231
2019Д1ВіцебскБеларусь153
2020Д1ВіцебскБеларусь90
2021 (1)Д1ВіцебскБеларусь80
2021 (2)Д2ДняпроБеларусь142
2022 (1)Д1НефтчыКыргызстан50

Зноскі

  1. Vladislav Fedosov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Копанцов продлит контракт с «Днепром», Федосов вернулся к тренировкам с основой
  3. Федосов подписал соглашение с “Витебском”
  4. Федосов покинул “Витебск”
  5. Ясинский, Цеслюкевич и Федосов стали игроками “Днепра”
  6. ВЛАДИСЛАВ ФЕДОСОВ ПОКИНУЛ “ДНЕПР”
  7. Владислав Федосов продолжит карьеру в Кыргызстане
  8. Владислав Федосов покинул кыргызстанский “Нефтчи”
  9. Владислав Федосов перешёл в «Волну»
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1998 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Нефтчы Качкор-Ата
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Ігракі ФК Хваля Пінск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных