wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Барысенка.

Уладзімір Уладзіміравіч Барысенка (нар. 5 студзеня 1949, Фабрычны пасёлак (вёска Якаўлевічы), Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі журналіст, паэт, публіцыст.

Біяграфія

Сярэднюю адукацыю здабыў у Якаўлевіцкай СШ. У 1975 годзе скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, у 1991 г. — з адзнакай Інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання Кампартыі Беларусі. Пасля школы працаваў памочнікам камбайнёра ў калгасе імя Дзяржынскага Аршанскага раёна, электраманцёрам на Аршанскім льнокамбінаце. У 1968—1970 гг. служыў у Савецкай Арміі (войскі супрацьпаветранай абароны) на тэрыторыі Латвіі і Беларусі.

У 1973 годзе быў дэлегатам Х Сусветнага фестывалю моладзі і студэнтаў у Берліне[ru]. Пасля заканчэння БДУ працаваў літсупрацоўнікам газеты «Знамя юности». Удзельнік Усесаюзнай нарады маладых журналістаў у Маскве (1977 г.). З верасня 1975 па люты 1998 г. — у «Сельской газете», дзе прайшоў шлях ад карэспандэнта да адказнага сакратара. У 1998—2000 гг. — у часопісах «Беларуская думка», «Служба спасения 01», рэдагаваў газеты «Пожар», «Охрана», «Ветеран Чернобыля». Адначасова ў 1998—2002 гг. з’яўляўся ўласным карэспандэнтам газеты «Экологический вестник». Са студзеня 2001 па травень 2009 г. літрэдактар, аглядальнік, намеснік галоўнага рэдактара газеты «На страже». Пазней працаваў літсупрацоўнікам цэнтра культурна-выхаваўчай работы Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь. Сябра Беларускага саюза журналістаў з 1977 г., Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1998 г.

Творчасць

Дэбютаваў вершам «Живой памятник» у газеце 2-й асобнай Чырванасцяжнай арміі супрацьпаветранай абароны «Воздушный часовой» (1969). Аўтар кніг:

Узнагароды

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Аршанскім раёне
Катэгорыя·Журналісты Беларусі
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Сельская газета»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза журналістаў
Катэгорыя·Выпускнікі Інстытута журналістыкі БДУ
Катэгорыя·Выдатнікі друку Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Супрацоўнікі газеты «Знамя юности»
Катэгорыя·Выпускнікі Мінскай вышэйшай партыйнай школы
Катэгорыя·Члены Саюза беларускіх пісьменнікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Пісьменнікі Беларусі
Катэгорыя·Узнагароджаныя Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь