wd wp Пошук:

Уладзімір Тарасевіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Тарасевіч. Уладзімір Тарасевіч (27 лістапада 1921, в. Клешнякі, Лідскі павет, Навагрудскае ваяводства, цяпер Шчучынскі раён — 2 студзеня 1986) — беларускі рэлігійны і грамадскі дзеяч. Каталіцкі святар-бенедыкцінец, біскуп, апостальскі візітатар для беларусаў-католікаў на Захадзе. Доктар багаслоўя (1958).

Біяграфія

Паходзіў з сям’і беларускіх католікаў. Напярэдадні 2-й сусветнай вайны пераехаў у ЗША да свайго дзядзькі Я. Тарасевіча. Скончыў духоўную семінарыю і каледж пры абацтве Св. Пракопа ў горадзе Лайл каля Чыкага, Каталіцкі ўніверсітэт у Вашынгтоне (1950), вучыўся ў Рыме ў папскім Грыгарыянскім універсітэце і Пантыфікальным інстытуце вывучэння Усходу. Манах-бенедыкцінец (1944), каталіцкі святар усходняга абраду (1949). Доктар тэалогіі (1958). У 1958—1986 гг. узначальваў беларускую ўніяцкую парафію Хрыста Спаса ў Чыкага. Архімандрыт (1975). Епіскап каталіцкай царквы ўсходняга абраду (1983), адначасова Папам Рымскім прызначаны на пасаду апостальскага візітатара для беларусаў-католікаў заходняга і ўсходняга абрадаў на эміграцыі. 25.4.1959 адчытаў малітву за беларускі народ у Кангрэсе ЗША. Адзін з заснавальнікаў уніяцкага англа-рускамоўнага часопіса «Церковный голос», выдаваў бюлетэні «Праўда», «Да злучэння».

Пахаваны на могілках бенедыкцінскага кляштара Св. Пракопа ў Лайле[en], штат Ілінойс[1].

Зноскі

  1. Гардзіенка Н. Могілкі як частка мемарыяльнай культуры беларускай эміграцыі. — academia.edu.

Літаратура

Спасылкі

Папярэднік:
Часлаў Сіповіч
Тытулярны біскуп Марыаммэ
19831986
Пераемнік:
вакантна
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 27 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1921 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Ілінойсе
Катэгорыя·Памерлі 2 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Навагрудскім ваяводстве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Шчучынскім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў Чыкага
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Грамадскія дзеячы Беларусі
Катэгорыя·Постаці беларускай эміграцыі
Катэгорыя·Постаці беларускага каталіцтва
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага Грыгарыянскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1986 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Папскага ўсходняга інстытута