wd wp Пошук:

Да злучэння

«Да злучэння!»

«Да злучэння» — беларуская рэлігійная газета грэка-католікаў у Заходняй Беларусі. Выдавалася ў 19321937 у Вільні на беларускай мове (рэдакцыя знаходзілася ў Слоніме, з 1934 г. — у Папскай духоўнай семінарыі ў г.Дубна Ровенскай вобласці). Рэдактар святар А. Неманцэвіч. Друкавала хроніку рэлігійнага жыцця, Евангелле, артыкулы пра неабходнасць адраджэння уніі на Беларусі. Змясціла працу М. Бярдзяева «Аб’яднанне хрысціян Усходу і Захаду». Мела куток для дзяцей. Сярод сталых аўтараў святары Б. Пачопка, Я. Урбан і інш.

Выйшла 60 нумароў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, якія ўзніклі ў 1932 годзе
Катэгорыя·Газеты Заходняй Беларусі
Катэгорыя·Грэка-каталіцкія СМІ Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Слоніма
Катэгорыя·1932 год у Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Друкаваныя выданні, закрытыя ў 1939 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·З’явіліся ў 1932 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Газеты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Газеты паводле алфавіта
Катэгорыя·Газеты на беларускай мове
Катэгорыя·Газеты Вільнюса
Катэгорыя·Зніклі ў 1937 годзе